Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êбудучы ўніяцкім Полацкім архіепіскапам, жорстка ўціскаў праваслаўнае духавенства. Кепская (бедная) тая дамова, дзе вала бадзе карова. Гаворыцца як насмешка над мужам (ці мужчынам), калі ім кіруе, бярэ над ім верх жонка (ці жанчына). Сін.: Гора табе, воле, калі цябе карова коле; Няхай той бык здохне, якога пабора карова. – Клопат пра сям'ю – не малая турбота. Дзеля яе, бывае, трэба ісці і на тое, на што душа і не згаджаецца... – Асабліва, калі ў цябе такая жонка, як Раксана! – Не заракайся! І тваё цялятка рана-позна будзе з рагамі! – Кепская тая дамова, дзе вала бадзе карова! (Г.Далідовіч. Кліч роднага звона). – Насовіч, с. 39: Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова; Прыказкі, кн. 2, с. 52: Бедная тая дамова, дзе вала бадзе карова. Кінь (кінеш, закінь) наперад (уперад) – знойдзеш ззаду. Калі зробіш каму-н. ласку, то і табе адплацяць тым самым. Сін.: Далей кінеш – бліжэй возьмеш; Кінь за сабою, то знойдзеш перад сабою. [Парфіяновіч:] Якую ж даць сабе мне раду? Закінь наперад – знойдзеш ззаду. Я пана выпушчу... Ну так! (М. Клімковіч. Кастусь Каліноўскі). Адама Касперавіча не вучыць, каго і куды запрасіць, каму і што паднесці... Нездарма кажуць: кінеш уперад – знойдзеш ззаду (І. Аношкін. Тры клічнікі). Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою. Другому трэба нейкую ласку рабіць, аддзячыць, а гэты ўжо «аддзячаны»: мёду яму давала ж! «Кінь перад сабою, знойдзеш за сабою» – яшчэ ж як праўдзіць прымаўка (П. Місько. Градабой). – Нешта ты лістам сцелешся перад ім... – Ну што ты хоць вярзеш?! Проста – кінь перад сабою, знойдзеш за сабою. Гэта ж мо дырэктар універмага! (П. Місько. Дзень нараджэння). Пацёршы далонню лоб, [Дамінік Ануфрыевіч] загаварыў спакойна, абдумваючы кожнае слова: – Кінь перад сабою – знойдзеш за сабою... Надумаўся я выводзіць Янку ў людзі... Трэба яго грамаце вучыць, хоць канторшчыкам будзе... (З. Бандарына. Ой, рана на Івана). * [Касперскі:] Як не дапамагчы суседу. Закінеш наперад, як знойдзеш (І. Гурскі. Хлеб). Ды не, таварыш Наркевіч, не глупства. Не кінеш наперад, не знойдзеш ззаду. Або, як у вас, у гандлёвай сетцы: ты мне – я табе... Даю, каб і ты мне даў (Л. Левановіч. Мадонна з кветкаю). Стуканок трымаўся свайго жыццёвага правіла: наперад кінеш – ззаду возьмеш. Гэта ў тым сэнсе, што не скупіся перад «патрэбным чалавекам» (А. Рылько. Стуканок у аблавушцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
10 👁
 ◀  / 696  ▶