Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êран. Жыццё набірае разгон). – А чаго ты там [каля камбайна] поўзаеш? Непарадак знайшоў? – Усё ў норме, але лішняя кропля масла ніколі не сапсуе кашы. Хочацца перад боем праверыць яшчэ раз хадавую часць... (М. Паслядовіч. Святло над Ліпскам). – Насовіч, с. 60: Кашу маслам не сапсуеш; Прыказкі, кн. 1, с. 246: Кашу маслам не папсуеш; Маслам кашы не змарнуеш. Каюся, ды за тое ж хапаюся. Пра становішча, калі чалавек, хоць і разумее, што менавіта так нельга рабіць, зноў працягвае тое самае. Далібор разумеў, што грэх яму, сямейніку, нават у думках трымаць чыстую, не аблагоджаную мужчынам дзяўчыну, але зноў і зноў трызнілася Рамуне. Нездарма гавораць людзі: «Каюся, ды за тое ж хапаюся» (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). – Прыказкі, кн. 2, с. 173: Каюся, ды за тое хапаюся; Аб грахах нашых скрушаемся, ды і зноў за іх хапаемся. Кволае цяля (цялятка) і ў Пятроўку (улетку) зябне. 1. Кажуць, часам жартоўна, таму ці пра таго, хто скардзіцца, што яму холадна. Сін.: Старой бабе і ўлетку на печы холадна. Апрытомнеў сярод ночы. Бацька і маці не спалі. Галава гарэла, а сам, здаецца, замярзаў ад холаду: кідала ў дрыжыкі. – Накрыйце чымнебудзь – калоціць... – Кволае цяля і ў Пятроўку зябне, – бацька накінуў паверх коўдры кажух (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў). 2. Пра што-н. слабае, чаму не дапамагаюць і ўмовы, спрыяльныя для развіцця, росту і пад. Сем гадоў дзівіліся, што стане з гаспадаркі, у якой была распаёвана маёмасць. Выйшла, што кволае цялятка і ўлетку зябне, нягледзячы на шматлікія падкормкі (інвестыцыі) сельскай гаспадарцы (В. Гроднікаў. Час вулкана). – Янкоўскі, с. 165, 169: Кволае цяля і сярод лета зябне; Слабое цяля і ў Пятроўку мерзне. Кепска, пане Грыгоры: што (чым) далей, то (тым) горай. Гаворыцца пры няспынным пагаршэнні якіх-н. жыццёвых абставін. Аб тым, каб заснуць, не можна было і думаць... «Кепска, пане Грыгоры: што далей, то горай!» – сказаў сабе Адась, а потым устаў, абмацаў папоцемку пасцель свайго старэйшага жанатага брата, Петры, і стаў шарыць рукамі ў галавах, шукаючы капшука з тытуном (Я. Лёсік. Па-валачобнаму). «Кепска, пане Грыгоры: чым далей, тым горай». Хочацца хутчэй выехаць з Ташкента... (Я. Колас. Дзённікі). – Прыказкі, кн. 1, с. 503: Кепска, пане Грыгоры, што далей, то горай. І.І. Насовіч (с. 60, 142) называе гэту прыказку гістарычнай і этымалагічна звязвае яе ўзнікненне з Грыгорыем Загорскім, які
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 696  ▶