Êдуб. Дуб). [Кацярына:] Ды затое як прытуліць ды як прыгалубіць [Андрэй]. Ой, што гэта я кажу! [Несцерка:] То і кажаш, што ў думках. Каханне і кашаль не схаваеш. Толькі забудзь пра сваё каханне. Якая з яго карысць? (У. Бутрамееў. Новыя прыгоды Несцеркі). Апошні год сустракаліся Пётр і Ліда то ў інтэрнаце, то ў яе на кватэры. І ўсё ўкрадкам, таропка, на хаду. У рэдакцыі той-сёй ведаў пра гэта, бо каханне, як і кашаль, не схаваеш (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). Хоць і здавалася ім, што ніхто не здагадваецца пра іх адносіны, але, як кажуць, каханне і кашаль не ўтоіш (У. Гніламёдаў. Усход). Дзяўчына не знаходзіла месца, не ведаючы, што думаць, што рабіць, стала нервовай і няўважлівай, яшчэ больш замкнёнай і адзінокай. Праўду кажуць людзі: каханне і кашаль не схаваеш (М. Вуж. Лабірынт). – Прыказкі, кн. 2, с. 7: Каханне і кашаль не схаваеш. Кашы (кашу) маслам не сапсуеш (не папсуеш). 1. Гаворыцца ў дачыненні да кашы. [Яніна:] Кашы маслам не сапсуеш, а песні – голасам такім, як у цябе (І. Козел. Папараць-кветка). Уладлен стаяў з напоўненым рогам, глыбока ўдыхаў паветра, як нырнуць намерыўся ў глыбіню. – Не. Дайце змажу маслам. – Дайце яму масла. Няхай змажа спіртавод. – Сапсуеш апетыт. – Ад масла? Ні кашы, ні апетыту маслам не сапсуеш. Пі, Валодзя! Залпам! (І. Шамякін. Выкармак). 2. Неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзіць. – Не, пачакай, Яўцех! Ты скажы... ты быў супраць лекцыі? – Лекцыі? Як кажуць... кашу маслам не сапсуеш... Але, наогул, у мяне свая думка (І. Грамовіч. На Крутой гары). – Блакіраваць гарнізоны. І таксама дробнымі групамі. Па рыбе і снасць. А ты? – Па-мойму, варта падняць на ногі і самаабарону. – Кашы маслам не папсуеш... (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). – Я якраз паснедаў, калі сюды ехаў. – Не, чаму ж, – настойваў Рыбчанка. – Чаму ж не пакаштаваць? Маслам кашу, кажуць, не сапсуеш. Вось тут, калі ласка, я вам круглячок пастаўлю. Ганка, дай міску таварышу старшыні (М. Лупсякоў. У «Чырвоным беразе»). Бурыльшчыкі добра вырашылі, якога памеру трэба апусціць «тарпеду»... Карнееў баяўся, што гэткай бомбай можна папсаваць сценкі ствала. – Нічога – кашу маслам не папсуеш, – запярэчыў Юсуф-задэ. – Потым праверачным долатам пачысцім ствол (Э. Ялугін. Сіндбад вяртаецца). * – А ці не лішне мы навазілі таго торфу?.. Гэта ж штабялёў панастаўлялі, што на поле не ўз'едзеш... А гной жа яшчэ возім... – Масла кашы не зашкодзіць, – усміхаецца і старшыня (В. Палта
Дадатковыя словы
ўзедзеш
5 👁