Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êзаў: – Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў! (Я. Колас. На ростанях). Некаторыя і дадому ўвечары не вяртаюцца, начуюць там, у знарок збудаваных з зялёнага галля куранях, каб як мага раней прачнуцца, пакасіць з расою – «касі, каса, пакуль раса, раса далоў – касец дамоў...» (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Касіць ішлі рана, на шэрай гадзіне. Уранні не душна і трава лёгка рэжацца. Не дурань выдумаў: «Раса далоў – каса дамоў» (Я. Ермаловіч. Валуны). * Махай дружна касой, пакуль згіне раса... (Я. Купала. Касьба). – Прыказкі, кн. 1, с. 133: Касі, каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў; Касі, каса, пакуль раса. Катку жарты – мышцы смерць. Тое, што аднаму здаецца жартамі, забаўкай, для другога становіцца непрыемнасцю, прыносіць яму пакуты. Сін.: Кошцы гулі, а мышцы слёзы. – Прафесар, што ты гаворыш? Хто цябе крыўдзіў? – Калі ты не памятаеш, то я не забыўся. – Перастань, ты часам не разумеў жартаў. – Добрыя жарты! Катку жарты – мышцы смерць (У. Дамашэвіч. Студэнты апошняга курса). – Нікому [ні] слова. – І праўда ж, ці ж я маленькая... – Чы ты веш, цо то значы? – даўганосы злавіў ззаду сябе прыклад карабіна, паляпаў рукою па ім. – Катку жарты, мышцы смерць... – Якія тут жарты? Ці каму казацьму, – Алесю ўжо зноў авеяў скразняк страху (В. Адамчык. Год нулявы). – Насовіч, с. 69: Кошцы жартушкі, а мышцы смерць наўме; Федароўскі, с. 150: Катку забаўка, а мышцы смерць. Каторы конь цягне, таго і паганяюць. На таго, хто добрасумленна адносіцца да справы, ускладваюць яшчэ большыя абавязкі. Сін.: Хто цягне, на таго і навальваюць. Я ёй [сястры] тлумачу, што, значыцца, трэба, калі затрымаўся [швагер]. А яна: «Адным сэрцам свету не запаліш». Пэўна, кажу, важнае даручэнне далі. А мая [жонка] ёй падтаквае: «Каторы конь цягне, таго і паганяюць» (І. Гурскі. Вецер веку). * Не раз на жалабы Міхала ляснічы так казаў бывала: – Што ж? Добры конь і цягне дужа! – І не пускаў Міхала з гужа (Я. Колас. Новая зямля). – Федароўскі, с. 148: Каторы конь цягне, таго і паганяюць. Каханне і кашаль не схаваеш (не ўтоіш). Пра немагчымасць захаваць у тайне каханне. – А твая маці... нічога не гаворыць? – Гаворыць. Кажа, каб позна не прыходіла. А так проста пакрыквае. Я прымаўку адну вычытала... Сказаць? – Скажы. – Каханне і кашаль не схаваеш... – і бліснула з-пад рукі хітрым вокам (А. Кажа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 696  ▶