Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êрову б'юць за зык, а бабу за язык, – сказаў гаспадар (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 2, с. 51: Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Кароль жа голы. Функц. не зам. Якая-н. тэорыя, палітыка або чый-н. аўтарытэт на самай справе беспадстаўныя, фальшывыя, уяўныя. Пільнае вока калі-нікалі заўважае тое, што прывычна не бачыцца, а разняволены розум прымушае час ад часу ўскрыкваць: «Кароль жа голы!» (М. Захаранка. Культура і «культура»). Дык чаго ж крыўдзіцца на тых, хто пра нашу раўнадушнасць і халуйства гаворыць праўду? Чаго абурацца і гневацца? Чаго абараняць мундзір, якога няма (кароль голы)? (Н. Гілевіч. Вялікае беларускае сэрца). Пімен Панчанка быў сынам свайго часу... Але сынам, які адбіваўся ад рук, але паэтам, які не толькі славіў, а часцей крычаў, што кароль голы (Р. Барадулін. Сам сябе не выдумляў...). Наперабой хваляць творы, у якіх ні зместу, ні формы, ні думкі. Бо кожны баіцца выглядаць дурнем – не разумее, маўляў, усёй глыбіні і ўсяго падтэксту. Пакуль не знойдзецца наіўны, які скажа: «А кароль жа голы!» (Л. Арабей. Пошукі ісціны). – Калька з дацкай мовы. Паходзіць з казкі Г. – Х. Андэрсена «Новае адзенне караля» (1837). У ёй расказваецца, як два ашуканцы ўзяліся выткаць для караля найтанчэйшую тканіну і сшыць яму адзенне, якое не маглі бачыць толькі дурні і тыя, хто не адпавядае сваёй пасадзе, прызначэнню. Падмануты кароль у гэтым «адзенні», а фактычна галышом ішоў па вуліцы. Усе, баючыся апынуцца ў дурнях, захапляліся хараством каралеўскага «адзення». І толькі адзін хлопчык закрычаў: «А кароль жа голы!» Усім стала зразумела, што яны абдураныя. Прыказка Кароль жа голы, структурна арганізаваная як прэдыкатыўнае словазлучэнне, пераўтвараецца ў назоўнікавы фразеалагізм з найбольш тыповай для такіх выразаў структурай «прыметнік + назоўнік» (голы кароль) і ўжо выражае не суджэнне, а паняцце, абазначаючы 'пасрэдны чалавек з прэтэнзіяй на аўтарытэт ці з перабольшаным аўтарытэтам': «Уяўляеце вы сабе сімпатычнага брандахлыста, фантазёра, які проста голы кароль?» (У. Караткевіч). Касі, каса, пакуль раса, раса далоў – каса (касец) дамоў. Касцы, пацягваючыся, уставалі, вымалі прыхаваныя ад сонца косы, не спяшаючыся ішлі займаць новы пракос. – Касі, каса, пакуль раса, раса далоў – каса дамоў, – дэкламаваў вясёлым голасам дзядзька Язэп (У. Дамашэвіч. Горад прыйдзе). Марцін падаўся разам з хлопцамі да Андрэя, які дабіваў астатні пракос. Дзядзька весела ска
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
8 👁
 ◀  / 696  ▶