Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êвезці... А тут гэтая рэвізія як снег на галаву... А што тваёй Тамары? Яна ж не дырэктар і не бухгалтар. Ёй чаго баяцца?.. От сапраўды, каня куюць, а жаба ногі падстаўляе... (Л. Левановіч. Пасля разводу). – Федароўскі, с. 362: Як каня куюць, то й жаба ногу настаўляе; Прыказкі, кн. 2, с. 343: Дзе каня куюць, там жаба падстаўляе свае клешні. Капейка рубель беражэ. Функц. не зам. Гаворыцца як парада быць эканомным, ашчадным. Капейка рубель беражэ, – кажам мы, бухгалтары (А. Пальчэўскі. Чорны дзень). Капейка рубель беражэ. Святая праўда. А грош – капейчына? Яна не рублі – чырвонцы пашкамутае, пусціць на вецер (В. Праскураў. Бярозавы сок). Калі тое было, каб я атрымаў прэмію? Не сплю я неяк і рашаю: што, калі ўзяцца нейкім чынам за эканомію? Капейка рубель беражэ. Назбіраю ды сам сябе і прэмірую (А. Палітыка. Не падмажаш – рыпіць). Аказваюць навучэнцы дапамогу ва ўборцы ўраджаю і жыхарам суседніх вёсак... Аплата невялікая, але нездарма кажуць: капейка рубель беражэ. Таму на рахунак ліцэя пералічваецца даволі значная сума (Беларуская думка. 2007. № 1). – Прыказкі, кн. 1, с. 482: Капейка рубель беражэ. Караля робіць акружэнне. Функц. не зам. Аўтарытэт, прэсціж, папулярнасць начальніка залежыць ад складу яго падначаленых. – Часам я не магу разабрацца, хто з нас губернатар – я ці ты? – Ты, ты. Але даўно сказалі мудрыя: караля робіць акружэнне. Ты можаш ганарыцца сваім акружэннем. А хто падабраў табе штат? (І. Шамякін. Губернатар). Карова на дварэ, дык і харч на стале. Пра выключную ролю каровы ў гаспадарцы. – І кароўку збыла... От, ужо шкада было! Колькі выплакала потым па ёй. Кароўка – другая маці. Карова на дварэ – дык і харч на стале. Хіба не праўду кажу? – заглянула бабуля яму ў твар (Н. Маеўская. Надзеевіч). – Прыказкі, кн. 1, с. 198: Карова на дварэ – харч на стале; Карова ў хляве – харч на стале. Карова целіцца, а ў быка зад баліць. Праст. Кажуць насмешліва пра таго, хто занадта ўразліва, з павышанай пачуццёвасцю ставіцца да чыёй-н. справы. Карова целіцца, а ў быка зад баліць (Эпіграф да байкі К. Крапівы «Кувада»). – Насовіч, с. 68: Карова целіцца, а ў быка зад чэшацца. Карову б'юць за зык, а бабу за язык. Кажуць з асуджэннем пра жанчыну, калі яна гаворыць што-н. лішняе. – Валацугі нейкія нядаўна пабеглі. – Якія валацугі? – Вот праўду кажуць: ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
11 👁
 ◀  / 696  ▶