Êка. Калі зліваюцца рэкі). На самую танную каву не стае сродкаў. Хоць новая прыказка і гаворыць: «Не я каву нашу, а яна мяне носіць». Праўда, іншы можа падумаць пра мяне: каму што, а свінні месіва... Я не пакрыўджуся (В. Гроднікаў. Як жыць, як дажываць). – Янкоўскі, с. 191: Каму што, а свінні месіва. Каму што, а чорту балота. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Лісіца спіць і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. Учапіўшыся за Яна, дзед неўпрыкмет пераходзіў да калгасаў – каму што, а чорту балота... – Дзе ты бачыў, басота, ды хочаш, каб доўга адзеражаліся... Толькі людзей узбунтавалі, галадранцы (Б. Сачанка. Не, не ўсё роўна). Канец – дзелу вянец. Кажуць пра паспяховае заканчэнне якой-н. справы. Нездарма кажуць: канец – дзелу вянец. Няскончанасць, незавершанасць нервуе, непакоіць чалавека, не дае яму думаць пра нешта іншае, не пускае яго наперад (У. Дамашэвіч. Камень з гары). – Відаць, склалася на аснове лацінскага выслоўя Finis coronat onus (літаральна «Канец увенчвае справу (дзела)»). – Насовіч, с. 67: Канец – дзелу вянец; Федароўскі, с. 136: Канец – дзелу вянец. Каню хваста не вяжы, а бабе праўду не кажы. Кажуць з незадавальненнем пра жанчыну, якая не можа трымаць тайну. [Эміля:] А ўспомні: ты ж раней бажыўся і казаў, што сярод партызанаў пазнаў Радаслава. [Загорскі (гаворыць убок):] Праўду кажуць, каню хваста не вяжы, а бабе праўду не кажы (В. Адамчык. Чорны цмок). Канюшына – каню сіла. Пра канюшыну як найлепшы і дзейсны корм для каня. А сядзелі дзядзькі на возе, кошык, выплецены з вербалоззя, добрай гунькаю быў накрыты, канюшынаю набіты. «Канюшына – каню сіла», – праўду прыказка гаварыла (М. Лужанін. Мехалупы). «Канюшына» – самае наскае слова. Гэта ж які добры ласунак каню, яго сіла. Так і прамаўляецца: каню-ю-шына, каню-ю – сіла! А яшчэ мядок пчале! (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). – Шкраба, с. 112: Канюшына – каню сіла. Каня куюць, а жаба ногі падстаўляе. Кажуць пра таго, хто сам напрошваецца на непрыемнасці. На дварэ вясна, усе просяць: туфлі дастань, плашч раздабудзь... І можна было б сёе-тое пры
Дадатковыя словы
верабю
9 👁