ÊКаму што, а Базылю аладкі; Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць, і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. Гледзячы на тых, хто ўмее жыць, бясконца паўтараюць: «Як гэта ім удаецца?» Вось дзівакі. Носяцца з гэтым пытаннем, кудахтаючы, як курыца з яйцом... Каму што, а лысаму грабянец, га-га-га-га! (І. Макаловіч. Версія капітана Барташа). Няўжо бракуе сіл і сродкаў пабудаваць лазні, дзе б маглі памыцца бедныя людзі за сімвалічную плату? А то, бачыш ты, замахнуліся на асваенне космасу! З'ядаюць грошы, як трусы капусту... Каму што, а лысаму грэбень... (В. Гроднікаў. Так можна і ў космас вошай занесці). – Янкоўскі, с. 354: Каму што, а лысаму грэбень. Каму што, а папу кадзіла. Кажуць іранічна пра таго або таму, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. Давай па гэтай чарцы шмарганём і прагуляемся. Няхай галава крыху выветрыцца. Да вечара яшчэ далекавата, а прыцемкам козак на машыне здымем. – Каму што, а папу кадзіла (А. Казлоў. Так і жывём). Каму што, а пеўню бойка. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. – У яго талент чысціць кішэні ды даваць пад дых... – Каму што, а пеўню бойка, – неахвотна вымавіў Кулеба (Звязда. 1989, 15 жн.). – Прыказкі, кн. 2, с. 359: Каму што, а пеўню бойка. Каму што, а свінні месіва. Праст. Кажуць з неадабрэннем пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. – Можа, яна, гэтая станцыя, пілаваць і не стане... – Будзе! – настойваў мужчына. – Прымусім... – Вось каб яна яшчэ піва варыла! – засмяяўся крыху п'янаваты хлапец. – Каму што, а свінні месіва, – упікнула яго жанчына... (П. Броў
Дадатковыя словы
верабю, зядаюць, пянаваты
8 👁