Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êпа два нібыта. Ды што казаць, калі, каму аднойчы пераблытаў. Перастараўся дамавік... (Р. Барадулін. Дамавік). – Прыказкі, кн. 1, с. 393: Каму па каму, а каму два камы; Янкоўскі, с. 344: Каму па каму, а мне два камы. Каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе. Гл. Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе. Каму шанцуе (пашанцуе), той і ў лапцях танцуе. Гаворыцца пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць. Сін.: Калі шанцуе, то і Халімон танцуе. [Кароль:] Бачу я, хлопец, ты шчаслівы. [Янка:] Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе (В. Вольскі. Цудоўная дудка). – Кожны можа быць высокім, калі яму пашанцуе і бог паможа... Гледзячы хто і што яго высока падыме. Ды ты, бабка, проста мудрэц! Твая праўда: каму пашанцуе, той і ў лапцях танцуе (Я. Колас. На ростанях). Калі шанцуе, то і ў лапцях танцуе. Будзем рэалістамі і трэцяе месца ў Еўропе для Беларусі – неверагодны цуд, шчасце, якое надоўга застанецца з намі... Што, панове, калі шанцуе, то і ў лапцях танцуе? Не чулі, пэўна, такой прымаўкі? Праўда, раз пашанцуе, два пашанцуе, а там, як ні круці, – уменне (В. Шырко. Залатыя вы нашы, сярэбраныя). – Прыказкі, кн. 2, с. 199: Калі пашанцуе, то і ў лапцях станцуе. Каму што, а Базылю аладкі. Кажуць іранічна пра таго, у каго наўме заўсёды адно і тое ж. Сін.: Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца; Каму што, а лысаму грэбень; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. – Што ж, едзь, калі трэба, адзін. Там ужо і за маё здароўечка... Каб не гэты Ядвісін лысы смаркуль, дык і я... – Ну, ну, ваяка! Каму што, а Базылю – аладкі. Чакай мяне праз гадзіну (Я. Брыль. Апошняя сустрэча). – Выслоўі, с. 63: Каму што, а Барысу ладкі. Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца. Кажуць іранічна пра таго або таму, хто нечакана выказаў захапленне чым-н. Сін.: Каму што, а Базылю аладкі; Каму што, а лысаму грабеньчык; Каму што, а папу кадзіла; Каму што, а пеўню бойка; Каму што, а свінні месіва; Каму што, а чорту балота; Ліса спіць, і курэй бачыць; Хто пра бяду, а яна ўсё пра гавяду. – Дзяўчаткі апранаюць кароткія спаднічкі. Любата на тратуар зірнуць. – Каму што, а вераб'ю мякіна сніцца. – Праўду кажуць, сухі ты чалавек, Дыбін (Полымя. 1989. № 7). Каму што, а лысаму грэбень (грабянец). Кажуць іранічна пра таго, у каго наўме заўсёды што-н. дзівацкае, недарэчнае. Сін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю
9 👁
 ◀  / 696  ▶