Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÊКаму вайна, а каму военка (войначка). Гаворыцца з асуджэннем пра таго, хто ў ваенны час жыве, не ведаючы небяспекі, гора, цяжкасцей. Зараз жа з работніцкіх пакункаў падаставалася піва: усё гэта рухавы Майзель прыстараўся. Сталі частавацца... – Каму вайна, а каму военка, – гаварылі здатчыкі (Р. Мурашка. Сын). Каму вайна, а каму войначка, – гаварылі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў даволі доўгім часе пасля яе. В. Быкаў перш за ўсё сваімі ваеннымі аповесцямі паказаў, што на вайне, як на экзамене – экзаменуецца ў чалавеку, у народзе ўсё (А. Лойка. Дзівосы прозы). * Відзіш, Абраша, – цэла ўсё... Во каму не вайна, а военка была... Няплоха ім тут жылося, няплоха... (П. Місько. Поезд ішоў на захад). – Янкоўскі, с. 48; Адным вайна, а другім войначка; Прыказкі, кн. 1, с. 501: Каму вайна, а каму военка; Каму вайна – каму войначка, каму пятля – каму воўначка. Каму густа, а каму пуста. Гл. Аднаму густа, а другому пуста. Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш. Пра неаднолькавасць, няроўнасць у жыцці людзей. – Як арыштавалі? – цёр запарушанае вока Ікон Жыток. – Ён жа ж [Аўсянік] у [ту]рмах сядзеў, ажно мох на шчоках парос. Яго ж свята цяпер. – Каму кірмаш, а каму жыцця нямаш (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). – Прыказкі, кн. 1, с. 458: Адным кірмаш, а другім жыцця нямаш. Каму па каму, а каму (нам, мне) дык два камы. Гаворыцца неадабральна, калі неаднолькава адносяцца да каго-н., несправядліва дзеляць што-н. і пад. Сін.: Аднаму густа, а другому пуста; Аднаму льецца, а другому нават не капае. [Гарошка:] Польскія лаюць рускіх, рускія лаюць польскіх, а як прыйдзе што да чаго, каб нашага простага чалавека пакрыўдзіць, дык і польскія, і рускія ў адну дудку граюць. [Гануля:] Ды яно ж гэтак, мой сваток. Каму па каму, а нам, казаў той, дык два камы (Я. Купала. Тутэйшыя). – Чаму ж... [аднаму] аб'яднанню сельгастэхнікі адвальваюць вялікія сумы на капітальныя ўкладанні, а вам, а вам ні ломанага граша?.. Вы што ж, бедны родзіч багатага дзядзькі або не аднаго бацькі дзеці? – Аднаго, ды толькі ласка бацькоўская неаднолькавая чамусьці... Прыгадваецца прымаўка: «Каму па каму, а каму два камы» (І. Дуброўскі. Буйнець коласу). * Віноўнікаў шукаць дарма! Зацішша на выгодзе. Паклёпнікі? Такіх няма! Ёсць дамавік дый годзе. Каму, як кажуць, па каму, каму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанню
12 👁
 ◀  / 696  ▶