Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ê– Насовіч, с. 57: І Халімон танцуе, калі яму шанцуе; Прыказкі, кн. 1, с. 457 і кн. 2, с. 199: Калі шанцуе, то і Філімон (Хвілімон) танцуе. Калядкі – добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі. Ужываецца як ацэнка Каляд – хрысціянскага свята, якое адзначаецца 25 снежня (каталіцкія Каляды) і 7 студзеня (праваслаўныя Каляды). [Альжбета:] Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма! [Сцяпан:] Сон – не кепская рэч. Для чаго Калядкі – добрыя святкі, што пад'еў ды на палаткі (Я. Купала. Паўлінка). – Федароўскі, с. 147: Калядкі – добрыя святкі: наеўся, напіўся да й на палаткі; Прыказкі, кн.1, с. 94: Калядкі – добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі; Насовіч, с. 139: Прыйшлі калядкі – бліны ды аладкі. Каля (ля) вады ходзячы намочышся. Будучы звязаным з чым-н., можаш аказацца замешаным у што-н. заганнае. Сін.: Каля мукі ходзячы, запылішся. Табе ўжо было папярэджанне ў рэвалюцыі і даволі грознае. Пагуляў, і будзе, бо ты гуляеш з агнём. А ёсць прыказка: каля вады намочышся, каля агню апячэшся (Я. Колас. На ростанях). [Сымонка:] Ты на мяне не крыўдуй, дзядзька Рабіна, бо няма роду без вырадку, але не варта яна гэтага. [Рабіна:] І я так думаю, што не варта, хоць яна мне і дачка. Сумна і мне без яе часам, ды што ты зробіш? Такі, відаць, лёс. [Сымонка:] Часам і на добрай яблыні гнілыя яблыкі бываюць. [Рабіна:] Вядома, ля вады ходзячы, намочышся (В. Вольскі. Машэка). * «Вялікі ты грэшнік, Мамута, – падумаў ён, – і калі ёсць Божы суд, дык давядзецца табе трымаць адказ... Але што зробіш? Жыццё – рэч складаная. Як гэта хадзіць ля вады ды не намачыцца?..» (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). – Насовіч, с. 66: Каля вады ходзячы, умочышся; Федароўскі, с. 325: Каля вады памочышся, каля дабра пажывішся; Прыказкі, кн.1, с. 347: Каля вады хадзіўшы, памочышся. Каля мукі ходзячы, запылішся. Будучы звязаным з чым-н., можаш аказацца замешаным у што-н. заганнае. Сін.: Каля вады ходзячы намочышся. – Бацька твой цяпер тут не робіць. Яго знялі за махлярства. – За якое махлярства?.. – Хто яго ведае. Мне тым часам старшыня сказаў: ідзі прымай вятрак – дык я і прыняў. А якое там было махлярства, хіба мне ў галаве. – Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, – сказаў нехта з завознікаў (Р. Сабаленка. Іду ў жыццё). Быўшы ля мукі, запылішся. – Не трэба было табе ў старасты ісці, не трэба было згаджацца на службу [гэ]тую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
13 👁
 ◀  / 696  ▶