Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ê– Прыказкі, кн. 2, с. 184: Калі не знае, дык на зоры пазірае. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся). У бязвыхадным становішчы, калі няма выбару, звяртаешся нават да безнадзейнага сродку. Сін.: Тапелец і за саломінку хапаецца. Дык вось куды завяла яго [Серафіма] безвыходнасць: да сутарэння, у якім жыве Глеб Кротаў. Ну што ж, калі топішся, дык за брытву ўхопішся (А. Асіпенка. Лабірынты страху). [Аляксей] зарагатаў, прыкрываючы шчарбаты рот. – Калі топішся, дык за брытву хопішся (В. Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). [Панасу] здавалася, што куды лягчэй галавой уніз хадзіць, чымся навучыцца грамаце. Але «як топішся, то за брытву хопішся», – кажуць людзі (З. Бядуля. Панас на небе). Хто топіцца, той за брытву хопіцца. Хто топіцца, той за брытву хопіцца. Рубашка адчуваў, што выратаваць яго мог толькі цуд. Ён верыў у гэты цуд. Зрабіць яго павінен быў сам (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). * Ты думаеш, Сегенецкі адмовіўся б узяць свайго брата Якуба за парабка?.. А калі той не захоча ісці, дык прымушаны будзе рабіць гэта, бо хто гэта спакойна ўмірае з голаду? Калі хто топіцца, дык за востры нож хапаецца (К. Чорны. Ідзі, ідзі). Юзічак, а можа, усё-такі да знахароў з'ездзім, га?.. Калі ўжо і міліцыя не памагае, то, можа, хоць яны памогуць. Людцы нездарма кажуць: як топішся, дык і за лязо схопішся... (В. Гігевіч. Палтэргейст). У гэты час яны [Васіль і Антон] пачулі хрыпучы стогн, і чалавечая рука, слабая, брудная, ухапілася за каменны парог каплічкі. Так, як кажа народная мудрасць, калі топяцца – хапаюцца за брытву (Л. Дайнека. Запомнім сябе маладымі). – Прыказкі, кн. 2, с. 480: Калі топішся, і за брытву хопішся; Хто топіцца, і за брытву хопіцца. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе. Гаворыцца пра таго, каму пашанцавала ці павінна пашанцаваць. Сін.: Каму шанцуе, той і ў лапцях танцуе. [Навум:] Відна, ужо ты мяне не мінеш. Яно кажуць: калі шанцуе, то і Халімон танцуе. Пайдзём ды навучы мяне, што маю рабіць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Не першына: калі шанцуе, то і Халімон танцуе, а іншаму куды ні кінь, усюды клін. Вось такія кліны спатыкаў на сваім жыцці Юрка Сухавей (Ядвігін Ш. Шчаслівая). – Калі шанцуе, то й Халімон танцуе, – сказаў Адась, абы не маўчаць. – Добра вам рызыкаваць, калі вы гаспадар у хаце... (Я. Лёсік. Па-валачобнаму). Галагуцкі певень доўга хварэў, але-такі жыве на радасць. Як гэта кажуць: як шанцуе, тады і Халімон танцуе... (З. Бядуля. Летапісцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзім
20 👁
 ◀  / 696  ▶