ÊГэта добра. І твая праўда: калі хата без гаспадыні – вуглы гараць, а без мужыка – увесь дом (І. Капыловіч. Айчым). Калі хата гарыць, не да пацераў. Гл. Не да пацераў, калі хата гарыць. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. Пра даўнейшы звычай браць у дарогу хлеб. Перш чым браць у рукі бохан, яго перахрышчвалі. Без хлеба не выходзілі з хаты («Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе»), хлебам-соллю сустракалі самых дарагіх і шаноўных гасцей (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). – Федароўскі, с. 53: Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. Калі худ, не лезь на кут. Не бярыся за важныя справы, калі не маеш для гэтага сіл, здольнасцей, магчымасцей, сродкаў і пад. – Усё ж, яму далі па пысе. – А трэба было галаву адцяць. Калі худ, не лезь на кут (І. Гурскі. Вецер веку). Адразу ж у душы пачала закіпаць злосць. Клён пагардліва пражмурыў вочы, сказаў з'едліва і з расцяжкаю: – Калі худ, не лезь на кут. – Не разумею цябе... – А сказаў я табе старадаўнюю беларускую прымаўку. Прымаўку ж не прынята тлумачыць. – Растлумач... – Добра, слухай. На кут, ганаровае месца за сталом, саджалі самых шаноўных людзей. Самых разумных, самых аўтарытэтных, самых добрых. Калі ж чалавек быў «худ», быў, як кажуць, шчуплы і розумам, і плячамі, яго не саджалі на кут (Л. Дайнека. Чалавек з брыльянтавым сэрцам). Многіх пачынае загрызаць зайздрасць – самае паганае, што існуе на зямлі. Ад яе і ўсе беды, і, у першую чаргу, несправядлівасць. Нехта можа спаслацца на народнае: калі худ, не лезь на кут. Слушна, канечне, як слушна і наступнае: жывеш сам, дай пажыць іншым, не пераходзь яму дарогі (У. Паўлаў. Помніць сябе). – Насовіч, с. 66: Калі худ, не лезь на кут; Федароўскі, с. 55: Калі худ, не лезь на кут. Калі што якое, дык што там такое. Гл. А калі што якое, дык што тут (там) такое. Калі я ем, дык (і) глух і нем. Гл. Як (калі) я ем, дык (і) глух і нем. Калі (як) не знае, дык на зоры пазірае. Кажуць пра таго, хто, задумаўшыся над чым-н., пазірае ўдалеч. Задумаліся. Ганулька ажно лоб зморшчыла, пачала глядзець некуды ўгору. – Калі не знае, дык на зоры пазірае, – усміхнулася баба (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). Бухгалтары-касіры.. доўга трэслі кішэні, чухалі патыліцы, пазіралі ў далечыню, быццам у ёй, далёкай і загадкавай, ніклі ўсе іхнія грошы... Як тут не ўспомніць: як не знае, дык на зоры пазірае (А. Кажадуб. Крокі
Дадатковыя словы
зедліва
15 👁