ÊКалі улез у дугу, дык не кажы што не магу. Калі ўзяўся за якую-н. справу, то выконвай да канца тое, што трэба. Кажуць, калі хто-н. хоча ўхіліцца ад абавязкаў, абяцанняў і пад. Сін.: Назваўся груздом – лезь у кош; Пусціўся Мікіта ў валакіту, дык ідзі і назад не аглядайся; Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж. – Каб набыць добрых кароў на племя – грошы дай!.. На свіней – таксама грошы! На электрастанцыю таксама падлічылі, колькі трэба?.. Адкуль жа я вазьму?.. Дзяржбанк абрабую, ці што?.. – Калі ўлез у дугу, не кажы не магу! Не панікуй, не панікуй, таварыш Самусевіч, а будзь гаспадаром (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Вітут Тумаш раптам аб'явіў, што ён не хоча быць бургамістрам і збіраецца ехаць назад у Берлін... – Прабачце, але тут прымаўка падыходзіць: «Калі ўлез у дугу, не кажы не магу» (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). – Не магу я, дзядзька Аляксей. – Не, чалавеча! Калі ўлез у дугу, дык не кажы, што не магу. Слухаць нават не хачу тваіх адгаворак (М. Паслядовіч. Па воўчых сцежках). Хочацца махнуць на ўсё рукой і падацца назад у Прусы, а так сказаць людзям: «Дрэнны я бранябойшчык. Не магу дамагчыся свайго». А тут, як на тое ліха, прыгадваецца вядомая прыказка: «Улез у дугу, не кажы – не магу» (М. Сергіевіч. Перамагаючы цяжкасці). * А ты – філосаф... Не, браце, такога не бывае – ні з кім! Раз ужо ўзяўся за дугу, не кажы «не магу». Раз ужо наважыўся на адно, то і трымайся за яго. Бо за двума зайцамі пабяжыш – толькі людзей насмяшыш. Вось так! (У. Дамашэвіч. Развітанне ў 37-м). – Ляцкі, с. 17: Калі ўлез у дугу, не кажы не магу; Федароўскі, с. 323: Калі ўзяўся за дугу, не кажы, што не магу. Калі ў студзені дажджы – дабра не жджы. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Студзень – самы халодны месяц года. Гэта ў ім трашчаць маразы. Але беларус рады маразам і не хоча, каб яны слаблі. Бо памятае продкаў: «Барані нас Бог ад цёплага студзеня», – казалі яны. Ды і сам ён ведае: «Калі ў студзені дажджы – дабра не жджы» (Я. Сіпакоў. Зялёны лісток на планеце Зямля). – Прыказкі, кн. 1, с. 74: Калі ў студзені дажджы – дабра не жджы. Калі хата без гаспадыні – вуглы гараць, а без мужыка (гаспадара) – увесь дом. Пра выключную ролю гаспадара ў хаце, значна большую за ролю гаспадыні. Сін.: Без гаспадара дом сірата; Хата без гаспадара плача. – Матка сама нават касу не можа накляпаць... Вы паглядзіце на нашу хату. – Ты ўжо нешта кумекаеш
Дадатковыя словы
абявіў
27 👁