ÊКалі пуста, а калі і густа. Гаворыцца як ацэнка чыёй-н. неаднолькавай, з пераменным поспехам, матэрыяльнай забяспечанасці. – Ты паглядзі, як ты жывеш: холадна, цёмна, пуста... – Ну гэта не заўсёды так бывае, – запярэчыў Саўка, – калі пуста, а калі і густа (Я. Колас. Дрыгва). Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. Пра п'янага, які, праспаўшыся, становіцца ціхім, паслухмяным. – Учора Ганна прыбягала. Уся ў слязах. П'яны [Харытон] ганяў яе па двары. А сёння раніцай бегаў за жонкаю, прасіў яе, каб даравала. – Калі п'яны – капітан, а калі праспіцца – свінні баіцца, – азваўся з-за перагародкі дзед (М. Капыловіч. Былі б рукі). Ах ты, помак гнілы! Як п'ян, то капітан, а як праспіцца, то і свінні баіцца? Падатак не аплочаны, дзеці голыя, а ён п'янствуе! (В. Ластоўскі. Панас гуляе). Здорава ж ён вас запужаў... Як п'ян, то капітан, а праспіцца – свінні баіцца (П. Місько. Самыя кароткія ночы). – Янкоўскі, с. 342: Як п'яны – дык капітан, а праспіцца – свінні баіцца; Рапановіч, с. 136: Як п'ян, дык капітан, як праспіцца – свінні баіцца; Рабкевіч, с. 257: Як п'ян, дык капітан, а як праспіцца, дык свінні баіцца. Калі робіш у купе, не баліць у пупе. Працуючы гуртам, менш адчуваеш стому, цяжкасці. Рабіць лепш за ўсё гуртам, калектывам, – так і лягчэй, і спарней: калі робіш у купе, не баліць у пупе (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Адпачну трохі: грузавік цэглы разгрузіць не так лёгка... – Калі робіш у купе, не баліць у пупе (І. Сычык. Бацькаўшчына). Калі ўзважыць, то Стасік ледзь не галоўная фігура. Без крана не заробіш, і план згарыць. – Калі робіш у купе, не баліць у пупе. Га, Цімох? – Стасік ажно заліваецца смехам. Цімох набірае паўнюткі туфель гравію і раз, і раз... (В. Супрунчук. Тыгрыная клетка). Рабіць у купе – не баліць у пупе. Папі вады, скінь кашулю, шапкі не здымай, галаву напячэ, і даганяй [касцоў], далёка не адставай, у купе лягчэй, чым аднаму. Рабіць у купе – не баліць у пупе (В. Шырко. Стукаў). – Насовіч, с. 65: Калі робіш у купе, не баліць у пупе; Прыказкі, кн. 1, с. 374: Працуючы ў купе, не забаліць у пупе. Калі ўдасца жарабё з лысінкай, дык і здохне такім. Гл. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім. Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж. Гл. Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж
Дадатковыя словы
пян, пянага, пянствуе, пяны
14 👁