ÊКалі на Стрэчанне нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Гл. Як (калі) на Грамніцы (Стрэчанне) нап'ецца певень вадзіцы, дык (то) на Юр'я наесца вол травіцы. Калі на Юр'я роса, сей грэчку і проса. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды. Юр'я – свята ў хрысціян (23 красавіка па старым стылі). Цяпер во, мусіць, і яе ўнук не ведае таго, што ведала яна малая. Ды яму і не трэба, пэўне, ведаць. Хіба гэта ўсё праўда? Калі на Юр'я роса, сей грэчку і проса. Раней у гэта верылі, цяпер, мусіць, не. Калі скажуць таму ж Ігару, тады ён і ідзе ў поле (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). Калі не наеўся, дык (то) і не наліжашся. Калі не паспеў зрабіць што-н. за большы тэрмін, то гэтага ўжо не нагоніш за меншы тэрмін. Надумаўся выехаць раней – 30/Х, хоць тэрмін мае камандзіроўкі канчаецца 2/ХІ. Я ў гэтым выпадку кіруюся мудрым правілам: «Калі не наеўся, дык і не наліжашся» (Я. Колас. М. Лынькову). Што, уласна, ад гэтага зменіцца: суткі ці тыдзень пабудзеш у гасцях? Праўду ў народзе кажуць: калі не наеўся, дык і не наліжашся (Р. Няхай. Сарочы лес). Брыгадзірава [жонка] зусім асталася ад Яніны. Хаця і постаць яе вузейшая за Янініну, а не паспела за той. Але, як кажуць, не наеўся, то і не наліжашся – за ўвесь дзень не магла зжацца з Янінаю, дык цяпер і падаўна не дагоніш (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). – Давай ночы пачакаем. Як змеркнецца, тады ў вёску ўедзем?.. – І ўночы не ўсе спяць. Навошта рызыкаваць? Кажуць, не наеўся, дык і не наліжашся (Б. Сачанка. Вялікі Лес). – Прыказкі, кн. 1, с. 229: Калі не наеўся, то і не наліжашся; Не наеўшыся, не наліжашся. Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Гл. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызы. Гл. Не поп, не ўбірайся ў рызы. Калі няма шчасця зрання, то не будзе да змяркання. Пра чый-н. нешчаслівы лёс ад нараджэння да канца жыцця. * Пра чалавечае жыццё кажуць, што яно «якім складаецца зрання, такім будзе да змяркання». Невясёлым было Рыгорава ранне (В. Кадзетава. Каця). – Прыказкі, кн. 2, с. 425: Калі няма шчасця зрання, то не будзе да змяркання. Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй. Гл. Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй
Дадатковыя словы
напецца, юря, іхі
16 👁