Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êгаспадар). – Значыцца... – Калі значыцца, дык і ацеліцца (Р. Барадулін. Вушацкі словазбор). – Янкоўскі, с. 353: Калі значыцца, то скора ацеліцца. Калі камарна, то і хлебна. Народная прымета пра сувязь паміж мноствам камароў і ўраджайнасцю збожжавых палёў. І была яшчэ процьма драбніц, пра якія ведаў толькі лесавік і мала хто з людзей. Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе... Калі камарна, то і хлебна... (А. Кажадуб. Лесавік). – Прыказкі, кн. 1, с. 85: Калі камарна, то і хлебна. Калі курэц, то насі люльку і тытунец. Гаворыцца як адмоўны адказ таму, хто просіць закурыць. Сін.: Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец. [Пунктовіч] ідзе, пускаючы дымок. Позняк просіць закурыць. Пунктовіч адказвае: – Калі курэц, то насі люльку і тытунец (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). [Павел:] Пачастуй, дзед, самасадам. [Кузнечык:] Калі ты добры курэц, братка-беларус, то насі люльку і тытунец (А. Дзялендзік. Грэшная любоў). – Прыказкі, кн. 2, с. 363: Калі курэц, то насі трубку і тытунец. Калі маеш грошы, то не будзеш босы. Калі маеш грошы, то не будзеш цярпець нястачы. [Іцка:] Ну, Ціт! Ці маеш ты грошы? [Навум:] Калі маеш грошы, то не будзеш босы. [Іцка:] Ой, мой ты Навумка! І я скажу прымаўку... (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Насовіч, с. 64: Калі маеш грошы, не будзеш хадзіць босы; Рапановіч, с. 46: Калі маеш грошы, не будзеш босы. Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоцяцца. Эканамічныя цяжкасці, матэрыяльная незабяспечанасць становяцца прычынай сваркі, разладу. Жыта было павымакла, а рэшту градам пабіла... А ў звязку з такімі акалічнасцямі народ быў сярдзіты. Свае са сваімі сварыліся. Старая беларуская прыказка кажа, што калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоцяцца (У. Дубоўка. Пялёсткі). – Прыказкі, кн. 2, с. 45: Як у гумне не малоціцца, дык у хаце калоцяцца. Калі на Макавея дождж, дык будзе многа грыбоў. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара. Макавей – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 1 жніўня (па новым стылі). Другая, больш пашыраная назва гэтага свята – Макаўе (засведчана ў «Слоўніку беларускай мовы» І. І. Насовіча як «свята Макавеяў»). Як борзда ідзе час! Першага жніўня Макавей. Людзі кажуць – калі на Макавея дождж, дык будзе многа грыбоў. Ладжуся на Балачанку (Я. Колас. На схіле дзён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 696  ▶