Ê– Ляцкі, с. 16: Калі ёсць у мяшку, будзе і ў гаршку; Санько, с. 17: Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку. Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра. З глыбіні гісторыі ў нашага народа вызначаюцца адносіны да гэтага звярка паводле прыказкі: «Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра!» (А. Карпюк. След на зямлі). Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра. Ез адчыбучу, сетку драцяную пастаўлю – бабёр, бывала ненарокам і забрыдзе ў мой ез, захлынецца... Прадам футра, дык паўзімы з хлебам, гора не ведаў. – Хто заб'е бабра, кажуць, не будзе мець дабра. А ў цябе, стары грахаводнік, усё наадварот, значыць? (А. Масарэнка. На бабровых тонях). – Насовіч, с. 63: Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра; Прыказкі: кн.1, с. 318: Хто заб'е бабра, не мецьме дабра; Хто заб'е бабра, той не мае дабра. Калі захочаш сабаку выцяць, то кій знойдзеш. Гл. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) – палку знойдзеш. Калі здаецца, дык (то) трэба хрысціцца. Ужываецца як іранічная рэакцыя на слова з д а е ц ц а (з д а л о с я) у папярэднім выказванні, нібыта ўспрынятае са значэннем уяўляецца'. «Здаецца, на гэты раз, – пісалася ў канцы артыкула, – новаспечанага бандыцкага генерала ўжо не ўратуе ніякая яго лапцюжная стратэгія...» «Ага, «здаецца», – усміхнулася Карпаўна. – А па-руску кажуць, калі здаецца, дык трэба хрысціцца...» (У. Краўчанка. Апавяданне пра смелае сэрца). [Святлана:] Мне здалося, што... [Васіль:] Калі здаецца, то хрысціцца трэба... (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). Калі здаецца, перахрысціся. [Ганна:] Фактаў у мяне няма, але здаецца... [Павел:] Калі здаецца – перахрысціся! Дурніцы... (А. Дзялендзік. Грэшная любоў). * У нас на вёсцы кажуць, калі каму што здаецца: «Перахрысціся – не будзе здавацца» (Я. Колас. На прасторах жыцця). [Кузьміха:] Здалося мне... [Нічыпар:] Перахрысціся, і справе канец (А. Петрашкевіч. У спадчыну – жыццё). – Выслоўі, с. 134: Як здаецца, то хрысціся; Ліцвінка, с. 57: Калі здаецца, то хрысціся. Калі значыцца, дык ацеліцца. Гаворыцца як іранічная рэакцыя на частае ўжыванне слова «значыцца» ў папярэднім выказванні, нібыта ўспрынятае са значэннем 'знешне выяўляць прыметы хуткага ацёлу [пра карову]'. – Усе, значыцца, сабраліся?.. Значыцца, пачнём!.. – Калі значыцца, дык ацеліцца. – Цяленне – адна справа, а пасяджэнне бюро – іншая (Л. Калюга. Ні госць ні
Дадатковыя словы
забе, забеш
13 👁