Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êнок з прыёмнай першага. Загад тэрмінова прыбыць у райкам. Сапраўды, калі гара не ідзе насустрач Магамету, то Магамет ідзе насустрач гары (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Паўкалька з англійскай мовы: I the hill will not come to Mahomed, Mahomed will go to the hill. Цытата з «Маральных і палітычных нарысаў» англійскага філосафа Фрэнсіса Бэкана (15611626), дзе гаворыцца і пра легенду, паводле якой, Магамет, заснавальнік іслама, жадаючы даказаць свае незвычайныя магчымасці, загадаў гары, каб яна падышла да яго; калі ж яму гэта не ўдалося, ён сказаў: «Ну што ж! Калі гара не хоча ісці да Магамета, то Магамет пойдзе да яе». Калі (дзе) двое б'юцца, трэцяму карысць. Непрыязныя адносіны паміж кім-н. выкарыстоўваюцца іншымі людзьмі. Тут падляцеў і другі верабей. Усчалася бойка. Карыстаючыся зручным момантам, трэці верабей-разбойнік імгненна ўхапіў пірог і паляцеў, а два першыя ўсё працягвалі біцца. – Так і сярод людзей бывае: калі двое б'юцца, трэцяму карысць, – сказала Вера Ягораўна (Л. Прокша. Пакуль жывеш на свеце). – Прыказкі, кн. 2, с. 398: Дзе двох сварацца, там трэці карыстаецца; Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае; Янкоўскі, с. 211: Дзе б'юцца два, там трэці рукі грэе. Калі добра пастарацца, то павінна атрымацца. Гаворыцца пры выкананні якой-н. працы. – Баюся, што лазня, якую я спраектую, Віктар Аляксандравіч, будзе больш падобна на ізалятар для хворай жывёлы, – з іроніяй прамовіў Мачыц. – Ёсць такая прымаўка, Алесь Сяргеевіч: «Калі добра пастарацца, то павінна атрымацца» (І. Дуброўскі. Красна хата не толькі пірагамі). Калі добры кусок сала, дык і грыб навара (патрава). Гаворыцца як жартаўлівая ацэнка згатаваных грыбоў праз іх параўнанне з іншымі, больш пажыўнымі прадуктамі харчавання. Стол дзядзька Іван сабраў багаты, але я лепей за ўсё ўпадабаў марынаваныя баравічкі ў смятане і пахваліў іх гаспадару, а ён аджартаваўся: «Калі добры кусок сала, дык і грыб навара» (У. Рубанаў. Грэцкі арэх). – Санько, с. 21: Калі ёсць сала, то і грыб патрава. Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку. Калі ў гаспадарцы ёсць грошы ці запасы прадуктаў харчавання, то будзе за што ці з чаго згатаваць ежу. Сін.: І няўмека пячэ, калі з засека цячэ; Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня. Саша вучыўся слухаць народную мудрасць, бо калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку (Настаўн. газ. 2000, 10 чэрв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца
17 👁
 ◀  / 696  ▶