Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÊКалі гавораць гарматы, музы маўчаць. У ваенны час музы (мастацтва), любячы цішыню і спакой, не праяўляюць сябе, маўчаць. Кажуць, калі гавораць гарматы – музы маўчаць. Сапраўды, так часам бывае. Скажам, Янка Купала на пачатку Першай сусветнай вайны, у 1915 г., замоўк як паэт, не напісаўшы за тры гады ні радка (В. Рагойша. «Душой і сэрцам мы з вамі, герой...»). Знакаміты афарызм «Калі гавораць гарматы, музы маўчаць» жыццём – дзякуй богу – не пацвярджаецца. Нідзе і ніколі – ні ў сусветнай гісторыі, ні ў айчыннай. Так было ў глыбокай старажытнасці, калі славутыя песняры ішлі наперадзе адважных вояў... (С. Кліменценка. Калі музы не маўчаць). * Гаварылі наконт гэтага рознае, напрыклад: калі грымяць гарматы, тады музы маўчаць. Сказана нібыта моцна, афарыстычна, але ці шмат у гэтым афарызме праўды? (Н. Гілевіч. Жыццесцвярджэнне). – Перароблена з лацінскай прыказкі «Калі грыміць зороя, законы маўчаць», упершыню ўжытай у прамове Цыцэрона падчас абароны Мілона (52 г. да н. э.). Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары. Функц. не зам. Кажуць, калі даводзіцца ісці да таго, хто сам павінен быў прыйсці да цябе. – Ён не пайшоў са мной. Ну што ж. Калі гара не ідзе да Магамета, то... – Што ты там мармычаш? – Пра сына... Зараз, гавару, пайду да свайго сына (У. Кузьмянкоў. Споведзь). – І як да іх паддобрыцца? – Ты ж крычаў: калі гара не ідзе да Магамета... Ага... Паплыву да іх без акваланга, паспрабую з рук пакарміць... Як дзікія, не верыцца, што з дэльфінарыя (П. Місько. Грот Афаліны). У дзверы пазванілі. Павал адчыніў і ўбачыў на пляцоўцы Віку. – Калі гара не ідзе да Магамета, – усміхнулася Віка, – то Магамет ідзе да гары. – Уваходзь, Магамет, – сказаў Павал. – Пачастуйся юшкай. Такой ты яшчэ не ела (А. Дзялендзік. Эскулап і фея). * Неяк выходзіць у нас з вамі дзіўна: запрашалі вас да сябе, а вы чамусьці ўсё не выбераце часу. А раз Магамет да гары не ідзе, астаецца гары ісці да Магамета. Ці не так, паважаны маёр? (М. Лынькоў. Векапомныя дні). – Ты, Лёня, схадзі да Тасі, папрасі яе прыйсці дахаты, мне страшна адной... – Ты, Тамарачка, просіш немагчымага. Гара да Магамета не пойдзе... (Б. Мікуліч. Дужасць). Магамет не пайшоў да гары. Пайшла гара да Магамета. Я раскажу, як было ўсё гэта, я растлумачу вам міф стары (А. Вярцінскі. Каментарый да Карана). Толькі сабраўся [я] выехаць у раён – зва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя
14 👁
 ◀  / 696  ▶