крывога дрэва не бывае прамога ценю; Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла; Яблык ад яблыні недалёка падае; Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі <і> клін, які бацька, такі <і> сын; Якое карэнне, такое і насенне. – Не буду крывіць душой, прыелася мне гэтая работа [на рачным параходзе]. Здаецца, запрог бы коніка і басаног, усмак прайшоўся за плугам ці ўзяў бы сякеру ў рукі, распраміў плечы... Эх, праўду кажуць, калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду... (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). Часам гляджу на іх [сям'ю фермера] і думаю: вось каб усе ў нас так працавалі, мы б паўсвета прадуктамі завалілі. Малыя і тыя, хоць з-за руля галоўкі не відаць, а машыну водзяць, за трактар садзяцца... Праўду кажуць: калі бацька рыбак, то і дзеці на ваду глядзяць (В. Гроднікаў. Яд контррэвалюцыі).
– Насовіч, с. 62: Калі бацька рыбалка, дык і дзеткі глядзяць у ваду; Прыказкі, кн. 2, с. 125: Калі бацька рыбак, то й сын у воду паглядае.
Калі б ведаў, дзе павалішся, <то> саломкі падаслаў бы. Гл. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся, <там, дык, то> саломкі падаслаў бы.
Калі беднаму жаніцца, <то і> ноч кароткая. Гл. <Як> сіраце жаніцца, <дык> і ноч (ночка) кароткая (малая).
Калі б маладосць умела (ведала), а (калі б) старасць магла. Функц. не зам. Кажуць у дачыненні як да маладых людзей, якія яшчэ многае не ўмеюць, не ведаюць, так і да старых, якія ўжо не ўсё могуць, не на ўсё здольныя. Маладыя мала чаго ведаюць. Не ўмеюць... Як гэта ў народзе кажуць: калі б маладосць умела, калі б старасць магла... (Л. Левановіч. Ларыса, або Прыгоды аўтамабіліста). Калі б маладосць ведала, а старасць магла (Эпіграф да аднаго з раздзелаў рамана В. Гігевіча «Пярэварацень»). Мушу прызнаць з запозненым шкадаваннем: каб праявіў у тыя гады больш цікаўнасці і назіральнасці, карысць была б відавочная. Калі б старасць магла, а маладосць умела! Сёння застаецца толькі ўздыхаць ды дакараць сябе (М. Зянькович. Вяртанне гонару).
– Калька з французскай мовы: Si jeunesse savait, si vieillesse pouvait. Аўтар афарызма – пісьменнік Анры Эт'енне (1531–1598), ужыў у зборніку «Les Premices» (1594).
Калі Бог захоча пакараць каго, дык таго пазбаўляе розуму. Гл. Калі Бог захоча (хоча) пакараць каго (чалавека), то адбярэ яго розум (таго пазбаўляе розуму).
112 👁