Êмагае – казала качарга гуляць вяселле да чацвярга! – падахвочваў ён гасцей, каб болей выпівалі і закусвалі». Казала ліха, што не быць дабру. Гаворыцца з асуджэннем таго, хто не верыць у надыход добрага, лепшага. – Куды ж горш. Але – адужаем неяк [пасляваенную разруху]... – Казала ліха, што не быць дабру, – падтрымала яе [Аўдоццю] Аксіння. – Эх, чаго плакаць! Пераб'ёмся як-небудзь! Не можа ж быць, каб не адужалі! Не калекі ж і не паны, рукі ёсць, дзякуй богу! (І. Мележ. Мінскі напрамак). – Насовіч, с. 59: Казала ліха, што не быць дабру; Федароўскі, с. 164: Казала ліха, што дабра не будзе. Казала Насця, як удасца. Невядома, ці ўдасца ажыццявіць што-н. – Папрывыкалі, каб вам усё гатовае, каб усё само ў хату плыло. Савецкая ўлада вас, галоту, паразбэшчвала. Немцы цяпер як стой адвучаць... – Казала Насця, як удасца, – прыгадаў Дзям'ян прымаўку (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). – Зямліца што трэба... Ну, цяпер трымайся, Васіль Іосіфавіч. Хопіць табе ў перадавіках хадзіць... – Казала Насця, як удасца, – жартуе Ціхан. – Налета і наша брыгада атрымае да трохсот гектараў тарфянікаў (В. Праскураў. Сонца ў зеніце). – Рабкевіч, с. 188: Сказала Насця: як удасца. Казаў бог, каб і ты памог. Кажуць жартаўліва ў адказ на зычэнне пры рабоце: «Памагай бог!» – Памагай табе бог, Пракоп! – пад самае вуха пракрычаў Кандрат. – Казаў бог, каб ты памог, – прагугніў у адказ Пракоп (М. Лобан. На парозе будучыні). – Памагай бог! – Казаў бог, каб і ты памог, – у тон яму адказвае Аўдоля, не пакідаючы малаціць (К. Крапіва. Мядзведзічы). – Янкоўскі, с. 344: Казаў бог, каб і ты памог; Выслоўі, с. 176: – Памагай бог! – Казаў бог, каб і ты памог. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з хаты ўцячэ. Пра залежнасць дабрабыту ў гаспадарцы ад яе гаспадара. [Куторга:] Ды і пасаг [Марыся] мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерае; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ, – гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, – гаспадар з хаты ўцячэ (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). – Федароўскі, с. 121: Калі гумно цячэ, то гаспадар з дому ўцячэ, а калі хлеў цячэ, то ён аладкі пячэ. Калі бацька рыбак, то і сын (сыны, дзеці) глядзіць на ваду. Дзеці пераймаюць схільнасці, прывычкі сваіх бацькоў. Сін.: Ад
Дадатковыя словы
дзямян, перабёмся
11 👁