Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Êкаў. Непаднятая цаліна). [Малдрык:] Прыдворныя мне зайздросцяць. Каб прымелі, то ў лыжцы вады ўтапілі б. Карацей, па ўзросце маю права на пенсію. Хачу на печы ляжаць і каб яды было, як на дзяды, а работы, як у нядзельку (Я. Казлоў. Старажытны перыяд, або Гісторыя і каханне). Гэтак, бывае, марым: каб яды было, як на дзяды, а работы, як у нядзелю (Я. Сіпакоў. З чаго мы смяёмся). * У хаце жылося несамавіта: штодзённы недастатак!.. Праўду кажуць, найбольш вінават быў гэтай бядзе сам Сцёпка: хоць любіў, каб яды было, як на дзяды, але хацеў, каб работы было, як у нядзелю (Ядвігін Ш. Зарабіў). – Янкоўскі, с. 265: Каб яды – як на дзяды, а каб рабіць – як у нядзельку. Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць. Кажуць іранічна пра таго, хто беспрычынна спалохаўся чаго-н. Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць (Эпіграф да байкі К. Крапівы «Чорт»). Белавалод адхіснуўся назад, але, прыгледзеўшыся, здагадаўся, што ніякі гэта не чалавек, а палавецкі ідал, якога паганцы прыцягнулі са стэпу. Праўду кажуць людзі: кажух ляжыць, а дурань дрыжыць (Л. Дайнека. След ваўкалака). – Прыказкі, кн. 2, с. 247: Кажух ляжыць, а дурань дрыжыць. Казала качарга гуляць да чацвярга. Гаворыцца жартаўліва як станоўчы адказ на чыю-н. просьбу ці прапанову (звычайна пайсці ці паехаць куды-н.). [Малдрык:] Прыдворныя мне зайздросцяць. Каб прымелі, то ў лыжцы вады ўтапілі б. Карацей, па ўзросце маю права на пенсію... [Вітаўт:] Разумею цябе, Малдрык. Казала качарга гуляць да чацвярга. Адпускаю са службы. Але не з пустымі рукамі, а з узнагародай. Атрымаеш футры і коней. І сто коп грошай (Я. Казлоў. Старажытны перыяд, або Гісторыі і каханне). – Шкраба, с. 107: Казала качарга гуляць да чацвярга; Аксамітаў, с. 47: Казала качарга гуляць да чацвярга. У абедзвюх працах прыказка пададзена без тлумачэння, але ў слоўніку А. Аксамітава гаворыцца, што яна запісана А. Вярыгам, апублікавана ім у зборніку «Прыказкі Лагойшчыны» (Нью-Йорк, 1960) з такім, хутчэй за ўсё, народнаэтымалагічным паясненнем: «Даўней вяселле ў Беларусі звычайна працягвалася да серады, але, калі госці разгуляюцца, дык яно працягваецца да чацвярга. А калі і ў чацвер госці не разыходзіліся, дык гаспадару даводзілася разганяць вяселле качаргой». Параўн. у рамане У. Гніламёдава «Валошкі на мяжы» – у эпізодзе, дзе размова ідзе якраз пра вяселле: «А Гамон толькі дапа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 696  ▶