ÊКаб той розум наперад, што пазней прыходзіць. Кажуць, калі хто-н. са спазненнем рэагуе на што-н., калі патрэбная думка прыходзіць запознена. Сін.: Кожны па часе мае розум; Мужыку розум прыходзіць па шкодзе. Каб той розум наперад, што пазней прыходзіць!.. Мо не давялося б ляжаць у бальніцы, бы прыкуты Праметэй, не дзяўолі б мяне дактары ўколамі-блакадамі (П. Місько. Ахвяра моцы). Каб той розум наперадзе, што ззаду. – У кожнай справе ёсць свае плюсы і мінусы... Але каб я ведаў, што гэтым скончыцца... – Каб жа той розум наперадзе, што ззаду... Усе мы разумныя пасля бяды... (У. Дамашэвіч. Камень з гары). – Федароўскі, с. 263: Каб то быў той чалавеку розум спераду, што ззаду; Сцяшковіч, с. 641: Каб той розум наперад, што ззаду. Кабыла з воўкам цягалася, хвост ды грыва асталася. Перамагае ў якой-н. справе дужэйшы, спрытнейшы. Сін.: Хто дужшы, той прутшы. Да суда адносіны досыць скептычныя, бо тут праўда заўсёды на баку дужэйшага, багацейшага: кабыла з воўкам цягалася, хвост ды грыва асталася (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Прыказкі, кн., 1, с. 354: Кабыла з ваўком цягалася – хвост ды грыўка асталася. Кабыла (конь) здыхае, а за траву хватае (хапае). У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы і дзеянні звязаны з жыццёвымі, надзённымі інтарэсамі. Сін.: Паміраць збірайся, а жыта сей. – Мне вунь – тры чвэрці да смерці, ці ўжо пра станік пытацца... – Нічога, варухнуў калматымі бровамі і адышоўся ад печы Улас Корсак, – кабыла здыхае, а за траву хватае. Так і ты мо... (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Разведчыкі ўбачылі ў возе і іншую «траву». Нарабаванаю «травою» было і тое, што хавала жонка пад фартухом. Сапраўды, «конь здыхае, а траву хапае» (Ф. Янкоўскі. Пра запаветнае). – Насовіч, с. 61: Кабыла здыхаець, а траву хапаець; Прыказкі, кн. 1, с. 143: Кабыла здыхае, а за траву хватае (хапае). Каб яды, як на дзяды, а рабіць (працаваць, работы), як у нядзельку. Кажуць з неадабрэннем пра тых, хто любіць шмат і смачна паесці, а да працы не мае ахвоты. (На Дзяды – старадаўняе памінанне нябожчыкаў – гатавалася сем-дзесяць страў: куцця, бліны, клёцкі, яечня, мяса і інш.) Старалася, гатавала, а яны з норавам. Распанелі, павыдумлялі нейкія першыя, другія. Хочуць, каб яды, як на дзяды, а працаваць, як у нядзельку (В. Шырко. Вунь чурылавец пайшоў). Такім, хто марыць, каб яды – як на дзяды, а работы – як у нядзельку, будуць даваць ад варот паварот (В. Гродні
Дадатковыя словы
дзяўблі
8 👁