Êкрывога дрэва не бывае прамога ценю; Вецвейка ад дрэва недалёка адскочыла; Яблык ад яблыні недалёка падае; Якая клёпка, такая бочка, якая маці, такая дочка; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын; Якое карэнне, такое і насенне. – Не буду крывіць душой, прыелася мне гэтая работа [на рачным параходзе]. Здаецца, запрог бы коніка і басанож, усмак прайшоўся за плугам ці ўзяў бы сякеру ў рукі, распраміў плечы... Эх, праўду кажуць, калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду... (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). Часам гляджу на іх [сям'ю фермера] і думаю: вось каб усе ў нас так працавалі, мы б паўсвета прадуктамі завалілі. Малыя і тыя, хоць з-за руля галоўкі не відаць, а машыну водзяць, за трактар садзяцца... Праўду кажуць: калі бацька рыбак, то і дзеці на ваду глядзяць (В. Гроднікаў. Яд контррэвалюцыі). – Насовіч, с. 62: Калі бацька рыбалка, дык і дзеткі глядзяць у ваду; Прыказкі, кн. 2, с. 125: Калі бацька рыбак, то й сын у воду паглядае. Калі б ведаў, дзе павалішся, то саломкі падаслаў бы. Гл. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся, там, дык, то саломкі падаслаў бы. Калі беднаму жаніцца, то і ноч кароткая. Гл. Як сіраце жаніцца, дык і ноч (ночка) кароткая (малая). Калі б маладосць умела (ведала), а (калі б) старасць магла. Функц. не зам. Кажуць у дачыненні як да маладых людзей, якія яшчэ многае не ўмеюць, не ведаюць, так і да старых, якія ўжо не ўсё могуць, не на ўсё здольныя. Маладыя мала чаго ведаюць. Не ўмеюць... Як гэта ў народзе кажуць: калі б маладосць умела, калі б старасць магла... (Л. Левановіч. Ларыса, або Прыгоды аўтамабіліста). Калі б маладосць ведала, а старасць магла (Эпіграф да аднаго з раздзелаў рамана В. Гігевіча «Пярэварацень»). Мушу прызнаць з запозненым шкадаваннем: каб праявіў у тыя гады больш цікаўнасці і назіральнасці, карысць была б відавочная. Калі б старасць магла, а маладосць умела! Сёння застаецца толькі ўздыхаць ды дакараць сябе (М. Зяньковіч. Вяртанне гонару). – Калька з французскай мовы: Si jeunesse savaіt, si vieillesse pouvait. Аўтар афарызма – пісьменнік Анры Эт'енне (1531–1598), ужыў у зборніку «Les Pгеmices» (1594). Калі Бог захоча пакараць каго, дык таго пазбаўляе розуму. Гл. Калі Бог захоча (хоча) пакараць каго (чалавека), то адбярэ яго розум (таго пазбаўляе розуму
Дадатковыя словы
prеmices, сямю, этенне
14 👁