Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÊТрэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека, – гаворыць людская прымаўка (М. Пянкрат. Буян). – Федароўскі, с. 62: Каб пазнаць чалавека, то трэба з ім бочку солі з'есці; Прыказкі, кн. 2, с. 482: Каб пазнаць чалавека, трэба з ім пуд солі з'есці. Каб пілося ды елася ды яшчэ хацелася. Ужываецца як жартаўлівы застольны тост. Плісні хто [у кілішак]. Другую прынята піць без перадыху... Каб пілося ды елася ды яшчэ хацелася, значыць... Ну ды ладна... За вас, братва. І за дружбу нашу... (Маладосць. 1989. № 5). * Усе трое зайшлі ў «Закусачную». Хутка на стале з'явіліся выпіўка і закуска. – Ну, хлопцы, каб жылося-вялося-елася ды яшчэ хацелася! – падняў тост Волах (Л. Прокша. Каб жылося-вялося). – Выслоўі, с. 161: Дай божа, каб пілося, елася ды яшчэ хацелася! Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Каб дабіцца чаго-н. жаданага, трэба дзейнічаць, старацца, праяўляць актыўнасць. Сін.: Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся; Не раскусіш арэх, зерня не з'ясі. Бацька Іван Васільевіч прайшоў шлях ад качагара да машыніста паяздоў, маці Ніна Рыгораўна шчыравала на льнокамбінаце. У сям'і часта паўтаралі мудры народны выраз: «Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці» (У. Вялічка, А. Марціновіч. Аршанскі плацдарм). – Санько, с. 7: Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі. Калі б была ў каго-н. улада, сіла, магчымасць, то ён крыўдзіў бы іншых, злоўжываў бы сваім становішчам. Гаворыцца з асуджэннем пра несправядлівага чалавека. Пазнаныя пры дапамозе назіранняў асаблівасці характару жывёлы пераносяцца звычайна на чалавека: «Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі» (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Пра Кандыбовіча ты чуў? – спытаў Ганько ў Станіслава. – А як жа! Каб свінні рогі, не сышла б з дарогі (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Прыказкі, кн. 1, с. 343: Каб свінні рогі, не саступіла б з дарогі; Дай свінні рогі, то не будзе дарогі. Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала. Справядлівую справу не перамагчы; праўду не схаваеш. Сёння ваша права, але наша праўда. І гэтую праўду вам не задушыць, бо, як гаворыцца, каб сонца засланіць, вушэй асліных мала (Я. Міско. Яго любілі на «Крэсах»). Той, хто збіраецца спыняць гэта развіццё [беларускай культуры і мовы], няхай успомніць словы Крапівы: «Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала» (У. Дубоўка. Пра нашу літара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зявіліся, зясі, сямі
7 👁
 ◀  / 696  ▶