ÊÊ Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца. Гл. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся, там, дык, то саломкі падаслаў бы. Каб ведаць чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі. Гл. Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі. Каб ды кабы, дык у роце б раслі (выраслі) грыбы. Праст. Наўрад ці магчыма гэта. Ужываецца жартоўна або іранічна як рэакцыя на слова к а б, ужытае суразмоўнікам у канструкцыі з умоўным ці мэтавым значэннем. Косця выбраў каменьчык, прыжмурыў вока, шпурнуў, адно шкельца пырснула, але на зямлю амаль нічога не ўпала... – Вось каб выламіць. – Каб ды кабы, дык у роце б выраслі грыбы, – адмахнуўся Косця (Маладосць. 1998. № 7). * – Каб палажыць канец бяспраўю і няволі кожнага чалавека, – прадаўжае чытаць Ясь, – трэба дабіцца такіх законаў, каб... – Каб і каб, – ківае галавой дзядзька Канановіч, – во капаюць. – Каб ды кабы, на печы б раслі грыбы, – устаўляе сваё слоўца рабочы за спінай Парфена (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Выслоўі, с. 61: Каб ды кабы, дык у роце раслі б бабы, тады быў бы не рот, а поўны агарод. Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то саломкі падаслаў бы. Калі б ведаў, што здарыцца нешта непрыемнае, то асцярогся б, зрабіў бы інакш. Гаворыцца, калі чалавек бачыць вынікі сваіх дзеянняў, учынкаў і шкадуе, што быў неабачлівы. – І навошта ж было шукаць сабе ліха?.. – А я вам і казала, каб не ездзілі, – ціха заўважыла Ліда, не падымаючы галавы. – Эх, – уздыхнуў Лабановіч, – каб ведаў, дзе павалішся, то саломкі падаслаў бы (Я. Колас. На ростанях). [Федзя:] Хто ж мог нават падумаць, што ўсё так павернецца... Каб жа ведаў, дзе павалішся, то саломкі падаслаў бы (В. Зуб. Злавацца не трэба). [Арсен] ужо здагадаўся, што ферма, на якую яго прывёз намеснік, «гасцявая», «узорна-паказальная»... Пацёгся пешку, праявіў прынцыповасць: глядзець дык глядзець. Каб ведаў, дзе ўпадзеш, саломкі падаслаў бы... (М. Герчык. Вяртанне да сябе). Міла гаворыць: – Ну, што ж цяпер расстройвацца попусту, не падымеш яго. Адкуль хто ведае. Нездарма ж людзі гавораць: калі б ведаў, дзе павалішся, то саломкі падаслаў бы (В. Гігевіч. Варыянт). Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца (пакоціцца), то пераступіў бы тое месца (саломкі патрусіў бы). – Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пе
Дадатковыя словы
зесці
8 👁