П. Пестрак. Камень). Хоць цесць і свой чалавек і ў зяцевы справы лішне нос не торкае, але не ўсё можна ў хаце гаварыць. Бо, як вядома, і сцены маюць вушы (І. Навуменка. Вецер у соснах). І ў сцен ёсць вушы. Рыбак хацеў перапыніць Басю – навошта было расказваць усё тое? Каму не вядома, што і ў сцен ёсць вушы (В. Быкаў. Сотнікаў). * [Князь:] А часам сцены вушэй не маюць, пан Ашторп? [Ашторп:] Панове, будзьце спакойны (В. Гарбацэвіч. Максім Саравітан). Сядзелі, ціха разважалі, бо вушы могуць быць і ў сцен (Я. Колас. Рыбакова хата). – Насовіч, с. 57: І сцены маюць вушы; Прыказкі, кн. 2, с. 43: І сцены маюць вушы; І вуглы вушы маюць. Ісціна нараджаецца ў спрэчках. Гл. У спрэчках (спрэчцы) нараджаецца ісціна. І ў сцен ёсць вушы. Гл. І сцены маюць вушы. І чорт літасць мае. Гаворыцца з асуджэннем пра таго, хто не мае літасці, спагады, жаласці да каго-н. [Фядора:] Ад гэтага ж абмену [кватэрамі] можна ровам зараўці. І чорт жа літасць мае! Нашай жа хадзьбе канца-берага не відно (А. Петрашкевіч. Злыдзень). – Янкоўскі, с. 67: І чорт літасць мае. Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць. Кажуць іранічна пра таго, хто, адправіўшыся куды-н., забыўся ўзяць з сабой неабходную рэч. «Фу, чорт, а мянташку не ўзяў», – падумаў ён [Васько] і ўжо ўголас, каб не выклікаць кпінаў, сам пажартаваў: – Ішла Хоўра жыта жаць, забылася серп узяць. Мікалай Васільевіч, а вастрыць касу пальцам загадаеш? (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). – Прыказкі, кн. 2, с. 270: Пайшла рында жыта жаць, забылася сярпа ўзяць. Ішоў ваякам, а назад ракам. Праст. Гаворыцца насмешліва пра таго, хто выхваляецца сваёй адвагай. – Давай прыспешвай, – зверавіта азірнуўся, нібы ўгадаў Імполевы думкі, Рэпка. – Нешта ты ўсё агінаешся. – Ішоў ваякам, а назад ракам. Адважны знайшоўся, – каламуццю закіпела ў Імполя злосць на Рэпку (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 2, с. 554: Ішоў да нас ваякам, а назад паўзе ракам. І я не я і кабыла не мая. Гл. Я не я і хата не мая
6 👁