А ты адмаўляешся? – І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць (І. Чыгрынаў. Трэція пеўні). Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. У тым-то, брат, і загвоздка, што хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. На чыім возе едзеш, таму і песню спявай (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). І рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. – Здаравенькі булы! Бог помач! – Казаў бог, каб і сам дапамог! – адказваюць яму. – І рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць... (Р. Няхай. Туман над стэпам). [Гудовіч:] Ну, лавіце на здароўе [рыбу]. [Максіменя:] А вы? [Гудовіч:] Другім разам. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць (К. Крапіва. З народам). Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Мне вядома і тое, чаму на міліцыю злуешся. Стаіць, відаць, птушачка ў пашпарце. Але і сам я не лепшы. Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць (І. Навуменка. Вася-Бліцкрыг). * Майстры такія ветлівыя, вясёлыя. «Раней не можам, дарагі грамадзянін. Рады б душою, ды не можам. Як той казаў, і рады б у рай, ды план не пушчае. Самі разумееце...» (М. Пянкрат. Дыялог). – Насовіч, с. 143: Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць; Прыказкі, кн. 2, с. 168: Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць; Хацела б душа ў рай, ды грахі не пушчаюць. І ракаў не хачу, і ног не мачу. Гаворыцца як катэгарычны адказ ад якой-н. прапановы суразмоўніка. Сін.: І рыбы не хачу, і адзежкі не змачу. – Вы будзеце камерсантам, значным камерсантам... Адкрыеце ўласную краму пад шыльдаю... – Не, браткі, і ракаў не хачу, і ног не мачу. Я ў прынцыпе супраць прыватнага капіталу... (У. Караткевіч. Млын на Сініх Вірах). – Янкоўскі, с. 216: І ракаў не хачу, і ног не мачу. І рыбы не хачу, і адзежкі не змачу. Кажа той, хто адмаўляецца ад удзелу ў чым-н. Сін.: І ракаў не хачу, і ног не мачу. [Іцка:] Але з ты, Цітачка, сказы, цы заплаціс! [Навум:] І піць не хачу і грошы не плачу. Знаеш прыпавесць: і рыбы не хачу і адзежкі не змачу (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). – Прыказкі, кн. 1, с. 152: І рыбы не хачу і хваста не мачу. І сам не гам і другому не дам. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чым-н. «Нізашто ніколі не аддам я людзям таго, што сам прыкмеціў». Калі перакласці гэтае высокае віційства на мову прозы, дык дакладны сэнс гэтых радкоў такі: і сам не гам і другому не дам (В. Вітка. Пакаленне, гартаванае ў агні). Пакуль што яны баяцца мяне, лічацца, але калі зразумеюць, што я і сам не гам і другому не дам, то... (Л. Гаўрылкін. Не магу без цябе). Паставілі ка
6 👁