ла тэорыя: без недахопаў прац не існуе! На сонцы і то плямы ёсць! (Маладосць. 1996. № 7). Думаецца, калі пісьменнік нават пасля нязначных ушчуванняў у свой адрас (і на сонцы ёсць плямы!) рэагуе акрэсленым чынам, то наўрад ці ён сапраўды заслужана і справядліва абураецца ды шукае праўду, спрабуючы абараніць сябе, зняважанага (І. Запрудскі. Бадай-2). * Трымаю голаў на тваіх каленях, і згоды я ніколі тым не дам, хто кажа: «І на сонцы плямы-цені...» А я хачу, каб ты была без плям (Р. Тармола. Галоўнае). Глядзі, ты выбіўся ў намы [намеснікі], але запомні – і тады ты не шукай на сонцы плямы і не чыні другім бяды (М. Скрыпка. Тармазы). – Рапановіч, с. 196: І сонца свае плямы мае. Індык думаў, думаў (многа думаў) ды здох. Праст. Ужываецца як рэакцыя на слова д у м а ц ь (п а д у м а ц ь) у папярэдняй рэпліцы суразмоўніка. – Заўтра можа пайсці дождж, і хлеб загіне. Паветкі ж ніводнай не маеце. Ты падумаў аб гэтым? – Індык многа думаў ды здох (В. Праскураў. Святая сівізна). – Згубіў што?.. – Але, згубіў... Супакой згубіў. – І на вуліцы знайсці думаеш? – Але, думаю... Усё думаю... – Індык думаў, думаў ды здох (М. Ільінскі. Любоў да «бліжняга»). [Сцяпан:] Мала што яны думаюць. У народзе ёсць такая прымаўка: індык думаў, ды здох... (С. Свірыдаў. Аперацыя «Сабіна»). – Янкоўскі, с. 301: Індык думаў, думаў, папаў у мох дый здох; Выслоўі, с. 60: Індык думаў, думаў дый здох. І няўмека пячэ (спячэ), калі з засека цячэ. Кожны згатуе ежу, калі ёсць з чаго гатаваць. Сін.: Калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку; Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня. Калгас.., дзякуй богу, жыве-такі, трымаецца, і мы заадно з ім, галатва, не пухнем з голаду... Яно ж, і няўмека пячэ, калі з засека цячэ! (А. Масарэнка. Між зямлёй і зорамі). – Прыказкі, кн. 1, с. 251: І няўмека спячэ, калі з засека цячэ. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. І хацелася б зрабіць што-н., ды немагчыма. Гаворыцца, калі каму-н. прыходзіцца прымірыцца з абставінамі. Сін.: Рада б цяпер наша мама выйсці за пана, ды пан не бярэ. – Жаніцеся, ці што, а то... – Я і рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць! – выгукнуў Міця наўздагон Сямёну. – Каця не хоча, кажа, мала зарабляю (А. Макаёнак. Твой хлеб). Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць – помню гэтую ўсмешку змалі. А цяпер думаю, што трымаюць нас грахі як даўжэй на зямлі (Р. Барадулін. Рад бы ў рай...). – Дзяўчына яна прыгожая, хлопцы знойдуцца
10 👁