шчодра падзяліліся з ваяводам сваім грузам. – І кот не мыўся, і госць з'явіўся, – пажартаваў Зміцер Дайнеба (Л. Дайнека. Назаві сына Канстанцінам). Ілбом сцяны не праб'еш. Гл. Галавою (ілбом) сцяны не праб'еш. Ілья ўкінуў лядня. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара; пасля Ільі – свята ў хрысціян, якое прыпадае на 20 ліпеня (па старым стылі) – вада ў рацэ халадзее. * Даўно ўжо ўкінула лядня Ілля ў раку (Р. Барадулін. Каго, каму я і чаму...). – Раманаў, с. 298: Ілля ўкінуў лядня («пасля Іллі купацца грэх»). Лядзень – лядзяк. І мой грош таксама не шчарбаты. Гаворыцца тады, калі хто-н., жадаючы ўдзельнічаць у агульнай справе, уносіць у яе свае грошы. – Ну, хлопцы, вы мяне проста ўзрушылі, я проста не чакаў, прызнаюся, – усхвалявана загаварыў Кірыенка. – Калі ўжо так, то дазвольце і я вазьму [гарэлкі] тры па сто, мой грош таксама не шчарбаты (Н. Гілевіч. Што ты шукаеш, Сцяпан?). І мая капейка не шчарбатая. [Уладзімір:] Не будзем марнаваць час на размовы, даражэнькая! Паспяшаюся ў Ноўгарад, збяру грошы на банкет і зараз жа назад! Я не такі багаты, як мой браток Яраполк, князь кіеўскі. Але і мая капейка не шчарбатая (Я. Казлоў. Старажытны перыяд, або Гісторыя і каханне). – Раманаў, с. 290: Аж і мая капейка не шчарбатая (жаданне ўдзельнічаць у складчыну); Федароўскі, с. 11, 313: Наце, можа, і мой асьмак не шчарбаты; Няхай і мой траяк не будзе шчарбаты (пры адорванні на хрэсьбінах і вяселлі); Прыказкі, кн. 1, с. 476: І мая капейка не шчарбатая. І на сонцы ёсць плямы. Функц. не зам. І ў значным, станоўчым, прывабным могуць быць недахопы, заганы, штосьці адмоўнае. Але ёсць плямы і на сонцы, і Долін мой праз пару дзён убачыў, што іх меў і Дон (Я. Колас. На шляхах волі). Думаеш, ты бязгрэшны? Бязгрэшных не бывае... І на сонцы плямы ёсць. А ты – не сонца. Усіх не сагрэеш (І. Шамякін. Губернатар). Мяне часта людзі бачаць і адчуваюць такім, якім я хацеў бы быць, але да гэтага яшчэ далёка. «І на сонцы ёсць плямы» (М. Забэйда-Суміцкі. Мужным мне нялёгка быць...). Уваходзіць Уладзімір з нажом у руцэ, цягне за сабою Рагнеду. [Уладзімір:] Дурніца, нож патрэбны для іншай справы! [Рагнеда:] Выбачай, даражэнькі, і на сонцы ёсць плямы! Я проста хацела напалохаць цябе. І здаецца, у мяне атрымалася... (Я. Казлоў. Старажытны перыяд, або Гісторыя і каханне). Існава
Дадатковыя словы
зявіўся, прабеш
6 👁