лучынку знойдзе прычынку. Пра цівуна расказваюць на сяле, як пра самага страшнага разбойніка. Цівун і за шчэпку знойдзе прычэпку, каб паздзекавацца з чалавека (А. Якімовіч. Адкуль ліха на свеце). – Гыр-гыр-гыр! – Кусі, кусі, кусі!.. На тое ж вы людзі, а прычэпку знойдзеш і за шчэпку... (М. Гарэцкі. Антон). – Насовіч, с. 55: І за шчэпку найдзеш прычэпку; Прыказкі, кн. 1, с. 318: І за шчэпку пан знойдзе прычэпку; Янкоўскі, с. 290: І за шчэпку знойдзе прычэпку. І козы сыты(-я) і сена цэлае. І для адных, і для другіх выгадна. Гаворыцца, калі імкнуцца знайсці выйсце з цяжкага становішча. Часцей ужываецца ў складаным сказе пасля злучніка к а б ці к а л і. Сін.: І воўк сыты і козы цэлыя. Карнач праявіў выключную прынцыповасць, напісаўшы пісьмо. У той час, калі многія з нас «хэндэ хох» перад міністэрствам. Будзем шчырымі і скажам яму дзякуй, Карначу. Гэта той варыянт, калі і козы сытыя і сена цэлае (І. Шамякін. Антланты і карыятыды). Васіль Пятровіч барабаніў пальцам па стале, шукаючы такога выйсця, якое завецца: каб і козы былі сытыя і сена цэлае (П. Пестрак. Серадзібор). Казік падышоў да прадаўшчыцы, стаў раіцца з ёю, што б гэта купіць свайму зяцю, каб, як кажуць, і козы былі сытыя і сена цэлае (В. Дайліда. Буслы над вёскай). Цапок малады і павінен ведаць гэтую дзяўчыну. А што, калі Цапок паручыцца і пад яго адказнасць я адпушчу дзяўчыну?.. І козы сыты і сена цэлае... (Б. Сачанка. Пакуль не развіднела). І сена цэла (-е) і козы сыты(-я). – Ну, што? Лоўка я падвёў? І сена цэла, і козы сыты! – смяяўся Базыль, сходзячы з веранды (Х. Шынклер. Ічэ). – А вы не знаходзіце, што за гэта можна паплаціцца галавою? – Трэба рабіць так, каб і сена было цэлае і козы сытыя... (І. Гурскі. Вецер веку). Нічога, мы падумаем, як абставіць справу так, каб і сена было цэлае і козы сытыя (І. Навуменка. Ачышчэнне). Васіль даложыць куды трэба, даложыць, як і праз каго можна даведацца пра дзеда Талаша, а там няхай дапытваюцца самі. І сена будзе цэла, і козы будуць сыты (Я. Колас. Дрыгва). – Ляцкі, с. 14: І козы сыты, і сена цэла; Федароўскі, с. 141: Каб козы былі сыты і сена цэла; Прыказкі, кн. 2, с. 454: І козы сыты, і сена цэла. І козы цэлы і ваўкі сыты. Гл. І воўк сыты і козы цэлы (-я). І кот не мыўся, і госць з'явіўся. Кажуць пра нечаканае з'яўленне каго-н. Аднойчы з-за парослых шчаціністым калючым ельнікам узгоркаў вываліўся купецкі воз – шасцёра саней, гружаных мёрзлай рыбай. Купцы, абматаныя ад марозу тоўстымі башлыкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, зяўленне
27 👁