Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
раскацца, каб воўк быў сыт і каза цэла (Я.Купала. Прымакі). І козы цэлы і ваўкі сыты. [Глуздакоў:] Як быць? З кім параіцца?.. [Цесакоў:] Ёсць! Прыдумаў! Ход канём!.. І козы цэлы і ваўкі сыты! Лявоніха! Жонка Чмыха! Замест зяця! (А. Макаёнак. Лявоніха на арбіце). І ваўкі сыты і авечкі цэлы. Трэба было неяк мяняць сваю пазіцыю, мяняць так, каб і ваўкі былі сыты і авечкі цэлы (М. Лынькоў. Містэр Лаяна). * А гэта якраз тое, што Шлык шукаў – можна рабіць халтуру. Маўляў, авечкі цэлыя і ваўкі сытыя (Я. Радкевіч. Антаніна). У нашай справе, на жаль, не бывае так, каб і козы аставаліся цэлыя і ваўкі былі сытыя... (У. Карпаў. За годам год). – Федароўскі, с. 254: Так трэба рабіць, каб воўк быў сыты, і козы цэлы; Прыказкі, кн. 2, с. 454: І воўк сыты, і козы цэлы; Ліцвінка, с. 107: І ваўкі сыты, і козы (воўцы) цэлы. І да булавы трэба галавы. Усё трэба рабіць абдумана, кіруючыся разумным сэнсам. Звычайна кажуць як папрок каму-н. за яго паспешлівыя, непрадуманыя дзеянні. Што ты нарабіў, Сашка?.. Каму стала лягчэй ад тваіх палымяных прамоваў? Што зменіцца да лепшага? І да булавы трэба галавы... (Л. Рублеўская. Сутарэнні Ромула). –Федароўскі, с. 44: І да булавы трэба галавы; Санько, с. 13: І да булавы трэба галавы. І да грыба трэба нагнуцца. Каб дасягнуць чаго-н., мусіш часам рабіць і што-н. не зусім прыемнае. [Царык:] Будзем на волі. Я, можа, і не пайшоў бы да гэтага Карыбы, але, як кажуць, і да грыба трэба нагнуцца (В. Адамчык. Голас крыві брата свайго). І за лучынку знойдзе прычынку. Кажуць з незадавальненнем пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н. Сін.: І за шчэпку знойдзе прычэпку. – Ах, вы дурныя і хітрыя! – загневаўся яшчэ больш цар скамарохаў. – Голадам морыце людзей! Бязбожнікі вы! Грэшнікі вы! У пекла я вас кіну! Вы хочаце мець вечных дармовых парабкаў? – Ой, ой, ой... – узмаліўся пан. – Строгі бог гасподзь, і за лучынку знойдзе прычынку, каб накрычаць... (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). Валодзька не так ужо і многа жыве з Надзяй, але не скажаш, што жылі яны душа ў душу. Усяго было. І цешча за лучынку знаходзіла прычынку, і ў Надзі часта субота заскоквала раней за пятніцу (М. Гроднеў. Заручыны). – Насовіч, с. 45: І за лучынку можна найці прычынку; Янкоўскі, с. 290: І за лучыну знойдзе прычыну. І за шчэпку знойдзе прычэпку. Кажуць з незадавальненнем пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н. Сін.: І за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶