Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана. Функц. не зам. Адзін звальвае сваю адказнасць, віну на другога. Там [у трэсце] адмаўляюцца: маўляў, да нас гэты бальшак не мае дачынення. Райвыканкам таксама захоўвае поўнае маўчанне. Вось і атрымліваецца, што Іван ківае на Пятра, а дарога як ляжала ў калдобінах, так і ляжыць (Звязда. 1976, 11 верас.). Адгаворваюцца [мясцовыя ўлады], што загаду не атрымалі. Вось я ваенны чалавек, у нас на першым плане загад і яго выкананне... А тут Іван ківае на Пятра... Чакаюць (А. Кажадуб. Дуб). Увядзенне мэрства таксама накіравана на ліквідацыю звыклага нашаму вуху і вобразу жыцця: Іван ківае на Пятра, а Пётр – на Івана (Звязда. 1990, 14 снеж.). Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку. – Мы кіраваліся паказаннямі тэхнічнага аддзела... – Янка ківае на Петруся, а Пятрусь на Янку?.. Так... Ну, а былі якія здарэнні з цягнікамі пры такіх от бессістэмных прыпынках ля пільні? – Не... Не было, – пачуўся суладны адказ (Х. Шынклер. Сонца пад шпалы). * На тэлебачанні, здаецца, не засталося ніводнага яго запісу... – А ты куды глядзеў? Не мог зрабіць перадачу пра земляка? – Я ж не літдрама. У мяне навукова-папулярная рэдакцыя. – Ну во, калі трохі змяніць выслоўе, то будзе: Пятро ківае на Івана. Вось такія мы гаспадары... (Л. Левановіч. Бесядзь цячэ ў акіян). – Запазычанне з рускай мовы, дзе прыказка развілася на аснове фразеалагізма ківаць на Пятра, які па сферы першапачатковага ўжывання з'яўляецца крылатым выразам з байкі І. А. Крылова «Люстэрка і Малпа». У маралі байкі гаворыцца: «Што Клімыч рукі грэць умее, – людзі знаюць; пра хабар Клімычу чытаюць, а ён украдкаю ківае на Пятра» (Пераклад М. Клімковіча). І воўк сыт і каза цэла. Гл. І воўк сыты і козы цэлы(-я). І воўк сыты і козы цэлы(-я). І для адных, і для другіх выгадна. Гаворыцца, калі імкнуцца знайсці выйсце з цяжкага становішча. Часцей ужываецца ў складаным сказе пасля злучніка к а б. Сін.: І козы сытыя і сена цэлае. [Грышка, да бацькі і шляхты:] Злажыце [грошы] у кучу ды паднясіце найяснейшай кароне. Дык ён зжаліцца над вамі і дзела кончыць; вось як яны, людзі судовыя, умеюць: і воўк будзе сыты, і козы цэлы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). [Ядзя:] Ды што ты, Федзя! І гэта гаспадарка палову часу ад школы адрывае ў мяне, а ты яшчэ павялічыць хочаш яе! [Федзя:] Трэба рабіць так, каб быў і воўк сыты – і козы цэлыя (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі). І воўк сыт і каза цэла. [Кацярына:] Вось лепей памірыцеся ды думайце, як з гэтай бяды выка
Дадатковыя словы
зяўляецца
7 👁