Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çчыся да Ціхана: – З чужога воза і сярод гразі злазь. Але нічога, Цішка, лічы, што лыжы ў цябе на нагах (Г. Васілеўская. Малюнак на снезе). – Разважаць будзем потым, – ужо са злосцю сказаў Карней. – Што датычыцца трантаў тваіх, ты забярэш, калі мяне дома не будзе. А пакуль па-добраму – вунь парог. – Ён не аспрэчваў, не агрызаўся. Ведаў, што з чужога воза і сярод броду злезеш (М. Гроднеў. Сын). Ігар ужо збіраўся папрасіцца ў Станіслава, каб ён дазволіў пажыць у яго які месяц ці два, але той апярэдзіў: «Праз тыдзень да мяне прыязджаюць. Так што...» Хто прыязджае і чаго прыязджае, Ігар не дапытваўся. Крыўдна было, што яго як быццам выганяюць, але што зробіш. З чужога воза і ў гразі злазь (У. Шахавец. Двое сярод астатніх). Другому б сказалі: з чужога воза сярод балота злазь – гэтаму паверылі (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока). – Насовіч, с. 159: З чужога коніка і ў гразі ссядаюць; Федароўскі, с. 341: З чужога воза сярод балота злазь; Прыказкі, кн. 1, с. 282: З чужога вазка і сярод гразі злазяць; З чужога каня злазь у гразь. З шалудзівай авечкі хоць шэрсці клок. Гл. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці клок. З якою лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Гл. Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне такім. Зямлю ўгноіш – хлеба падвоіш. Функц. не зам. Пра прычынна-выніковую залежнасць велічыні ўраджаю ад ступені ўгнаення глебы. Мы ў горадзе спакваля адвыкаем ад спрадвечнай сялянскай працы. Прыязджаем, вядома, памагаем бацькам. Працуем ужо без натхнення, без радасці. А нашы дзеці, пэўна, зусім будуць вярнуць убок насы ад вазка з гноем: «Фу, смярдзіць!» А што без гною вырасце на пясочках? Лебяда, макрыца? А колькі прыказак народ прыдумаў пра гэты самы гной. «Дзе гноем смярдзіць, там і радзіць. Дзе гной, там і лой. Зямлю ўгноіш – хлеба падвоіш...» (В. Шырко. O, sancta simplicitas!). – Янкоўскі, с. 82: Зямлю ўгноіш – хлеба падвоіш. Зямля святая ўсіх прымае. Пра смяротнасць кожнага чалавека. Будзе на свеце хоць трошкі праўды, дык людзі і жыцьмуць. А згоніш яе з зямлі – збірайцеся, людцы, і паўзіце на могілкі. Кажуць, зямля святая ўсіх прымае (А. Кажадуб. Стрэчанне). – Прыказкі, кн. 1, с. 52: Зямля ўсіх прымае: і здаровых, і слабых; Зямля-матушка ўсіх прымае; кн. 2, с. 415: Зямля святая ўсё прымае. Зяць любіць узяць. Пра ўзаемаадносіны паміж зяцем і цесцем ці цешчай. Цешча ўкруга зяця і так і гэтак, зяцёк, сынок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 696  ▶