Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çказкі: «– Скажы: «З рога ўсяго многа!» – З рога ўсяго многа! – крыкнуў зайздросны аканом. Тут, адкуль ні вазьміся, выскачылі з рога дванаццаць хлопцаў-малайцоў з бізунамі ды давай лупцаваць аканома». – Санько, с. 69: З рога ўсяго многа. З тварам да вянца, з розумам да канца. Гаворыцца пра перавагу розуму перад прыгажосцю пры выбары жаніха ці нявесты. Сін.: Хараство (краса) прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Ідзі, Анютка, за Петрыка. Уся вёска ведае, як ён сам гэтага прагне. Ён разумны, працавіты, памяркоўны, лішне ў чарку не заглядае. З тварам да вянца, з розумам да канца. Падумай, дачушка, што я табе казала (Т. Супрановіч. Жыць ды цешыцца...). Але ці зразумее кароль? Мяне і князя друцкага? Атрымаў ад яго цвёрды наказ: сватаць толькі Соф'ю. З тварам, кажа, да вянца, а з розумам да канца (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – Прыказкі, кн. 1, с. 90: З тварам да вянца, а з розумам да канца. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун. Праст. Кажуць з асуджэннем пра няшчырага, крывадушнага чалавека. Можа, ён [Мазура] хацеў вырвацца з турмы, спадзяваўся выйсці на волю, такім спосабам знайсці ратунак. Ці, можа, яго дапёк распусны, жулікаваты Грушка, і ён уцякаў абы-куды, хоць у пекла. Бо Грушку таго першага здзеку дараваць не мог і ўжо ў вочы ўпікаў: «З твару яйка, а ўсярэдзіне – баўтун» (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 2, с. 324: З твару – яйка, а ўнутры – баўтун. З хараства вады не нап'ешся. Хараство, прыгажосць не асноўнае пры выбары жонкі ці мужа. – Бойся ты яе [Алесі]. – А чаго я маю баяцца?.. – Харошая надта. А з хараства, кажуць, вады не нап'ешся. Жыць трэба. Мужыка першага са свету звяла... Род ужо іхні гэдакі... (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). З твару вады не піць. Пажаніліся. Праўда, не вельмі прыгожая яна была, але, як людзі кажуць, з твару вады не піць (Р. Саламаха. Прывід у скураным крэсле). – Прыказкі, кн. 2, с. 27: З красаты вады піць не будзеш. З хаткі ў хатку, дык на рубель упадку. Перасяленне на новае месца вымагае значных выдаткаў. Дый рыштунку многа, што тут гаварыць, з хаткі ў хатку, дык на рубель упадку, а тут не рублём пахне (К. Крапіва. На пасёлкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 391: З хаты ў хатку – рубель упадку. З чужога воза і сярод (у) гразі (броду, балота) злазь (злазяць, злезеш). З чым-н. чужым даводзіцца расстацца і ў самы нязручны момант. Коля разводзіць рукамі і гаворыць, звяртаю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напешся, софю
11 👁
 ◀  / 696  ▶