Ç– Федароўскі, с. 234: З песні слова не выкінеш; Прыказкі, кн. 2, с. 195: З песні слова не выкінеш; З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць. З пустога цэбра вады не набярэш. Кажуць пра немагчымасць мець што-н., часцей веды, не атрыманыя ў часе навучання. Не трэба было Сашу тлумачыць, што з пустога цэбра вады не набярэш... Таму і налягаў на вучобу. І вучыўся слухаць народную мудрасць, бо калі ёсць у мяшку, то будзе і ў гаршку (Настаўн. газ. 2000, 10 чэрв.). – Федароўскі, с. 222: З парожняга не насыпаць; З парожняга не нальеш. З пустой бочкі многа шуму. Пусты, абмежаваны чалавек мае вялікую ганарлівасць. * Як казаў ужо, малоць язык ахвочы. У пустой бочцы звону паўнютка. Як за што возьмецца, мусоліць аб рабоце бясконца, а тая ні з месца (Полымя. 1989. № 5). – Прыказкі, кн. 2, с. 342: З пустой бочкі многа шуму; Парожная бочка моцна грыміць. З работы коні дохнуць. Гл. Ад (з) работы коні дохнуць. Зранку і коні не п'юць. Кажуць суразмоўніку, адмаўляючыся ад яго запрашэння нашча, зранку выпіць спіртнога. – Сядай, вып'ем разам... – Зранку не спажываю і табе не раю. Зранку і коні не п'юць. Пакінь на вечар (К. Мохар. Апошнія дні). З рога ўсяго многа. Гаворыцца пра вялікае мноства ўсялякай усячыны. Там Бог не спазнаны, а тут Бог забыты. А з рога – усяго многа. Хто сумняваецца. А ты прызнайся, прызнайся!.. Што думалася яму [паэту В. Маракову] перад расстрэлам?.. (С. Вераціла. Страх нараджаецца на ўскрайку дня). Прафесар Замоцін пісаў, што Максім Адамавіч супакойваў іх тым, што ў яго... не сухоты і ён хутка ачуняе... Гэта ўжо нешта «з рога ўсяго многа»: можна падумаць, што прафесар няўважліва чытаў успаміны бацькі паэта. Адкуль ён узяў такія звесткі? (Я. Міклашэўскі. Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча). Памылкі друку з'яўляюцца ці не адзіным, але істотным недахопам гэтага змястоўнага выдання... Ну, а далей – з рога ўсяго многа. Тут табе і «на пасту» (замест «на пашу»), і «фартух», і «дзяцька», і «дзвумя» (адразу дзве памылкі ў адным слове!) (ЛіМ. 2000, 2 чэрв.). – Паходзіць з аднайменнай беларускай народнай казкі, дзе, апрача іншага, расказваецца і пра дзіўны сярэбраны рог, які падараваў журавель беднаму дзеду, пакрыўджанаму панам. Урывак з
Дадатковыя словы
выпем, зяўляюцца, пюць
10 👁