Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çпатрэбу княскага двара і рускай праваслаўнай царквы, так і на вываз у свой беларускі край... [Максім Грэк:] З паршывай авечкі хоць шэрсці клок... (А. Петрашкевіч. Прарок для Айчыны). «З шалудзівай авечкі хоць воўны клок», – падумаў Рыгор Бяда, рады, што і заданне выканаў, і вінтоўку сабе так нечакана здабыў (Б. Сачанка. Вялікі Лес). [Заслонаў:] Пі чай з нямецкім шакаладам. [Тоня:] З нямецкім не хачу. Хай яны ім падавяцца. [Заслонаў:] Ну, гэта ты дарма. З паршывай авечкі хоць поўсці касмык! (М. Матукоўскі. Паядынак). Няхай ён напаследак яшчэ паслужыць беларускай справе; з паршывай авечкі хоць поўсці касмыль... (А. Федарэнка. Нічые). Канечне, Звяждоўскі не быў зацікаўлены ў перамозе рускай арміі і ўсяляк, як мог, аслабляў яе моц. А калі і «нагрэў рукі» на пастаўках, то дзейнічаў практычна па прынцыпе «З паршывай авечкі хоць воўны касмыль» (В. Чаропка. Сякера пры корані дрэва). * [Каравай:] Пры падпісанні [дагавору] не выпілі магарыч, то давай за скасаванне... [Скаромны, выліваючы каньяк у рот:] Хоць шэрсці клок (А. Макаёнак. Таблетку пад язык). Калі Загадай і Абабурка не дурні, яны пабаяцца такога суда: гэта паставіць крыж на іх кар'еры. Ды хутка [Журковіч] пераканаўся, што з Фросі Абабуркі здзярэш хіба клок воўны, як з паршывай авечкі (І. Шамякін. Завіхрэнне). – Прыказкі, кн. 1, с. 206: З паршывай сабакі хоць шэрсці клок. З песні слова не выкінеш. Функц. не зам. 1. Парадыйную песню, некім перайначаную на гэцікаўскіх хлопцаў, падхапіў і Мяжэнны: «А той Хролік, як у полі волік. Ой, не аддай мяне, маці!». Хролік не крыўдаваў – нічога не зробіш. З песні слова не выкінеш, – падыгрываў на ўсе басы і галасы (М. Гроднеў. Заручыны). 2. Прыходзіцца гаварыць усё, усю праўду. Кажуць у апраўданне, калі даводзіцца гаварыць і што-н. не зусім прыемнае. Што зробіш, калі гэта праўда, даражэнькі. Людзі ж кажуць: з песні слова не выкінеш... (У. Мяжэвіч. Два Якубы). Як кажуць, з песні слова не выкінеш, – Нідэрланды не толькі змагаліся за сваю незалежнасць і самастойнасць супраць заваёўнікаў, але і самі былі заваёўнікамі – падпарадкавалі сабе Інданезію, Сурынам і большую частку Антыльскіх астравоў (Б. Сачанка. У краіне польдэраў і цюльпанаў). Шмат пра што зараз быццам і ўспамінаць непрыстойна, але, як кажуць, з песні слова не выкінеш... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). Сам выбіраў [жонку], дык, калі што якое, на сябе, як той казаў, і наракай. Ну, а што было, дык было – з песні слова не выкінеш... (М. Кусянкоў. Жар пад прыскам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кареры
6 👁
 ◀  / 696  ▶