ÇЗолата за плячыма, а чорт перад вачыма. Кажуць, калі чыйму-н. прывольнаму жыццю раптоўна прыходзіць канец. Атрымалі ў Мінску добрую кватэру. Жыве ў сваю асалоду. Гэтак і было, пакуль выпадак не падвёў. Кажуць жа, золата за плячыма, а чорт перад вачыма... Карацей, муж раней прызначанага тэрміну вярнуўся з камандзіроўкі – застукаў жонку любую ў ложку са сваім лепшым сябрам... Вядома, што ў гэткіх выпадках... І палюбоўніку яна хутка стала непатрэбнай, не кажучы ўжо пра мужа (А. Фомчанка. Выкрасленыя з жыцця). – Прыказкі, кн. 1, с. 483: Золата за плячыма, а чорт перад вачыма. Золата і ў смецці (у попеле) блішчыць (відна). Добрае, вартае нідзе не траціць сваіх якасцей, усюды прыкметнае. – Трэба самому быць толькі добраму, набліжацца нейкім чынам да гэтай эліты. – Сярод смецця? – Хаця б і так. Золата, кажуць, і ў смецці блішчыць. – Устарэла. У вялікай кучы смецця золата век ніхто не заўважыць (Я. Ермаловіч. Валуны). Сват тым часам ужо сеў за стол, паставіў паўлітра і гаварыў далей: – Ой, маці, кінь чысціць [шкло ў лямпе]. Золата і ў попеле блішчыць. Нас пазнаеш за вярсту. Мы людзі знакамітыя, не лыкам шытыя (У. Дамашэвіч. Дзявочая клятва). – У самыя рукі аддаў [бранзалет]. – Каму? – Вядома, каму – літоўскай князёўне. Ого-го, якая яна прыгажуня. Праўду кажуць: золата і ў попеле відна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды). – Насовіч, с. 51: Золата і ў попеле відна; Прыказкі, кн. 2, с. 427: Золата і ў гразі блішчыць; Золата і ў попеле свеціцца (пазнаць, відаць). З паклону (з паклонаў) галава (галоўка) не баліць. Кажуць як адабрэнне пакорлівага, ветлівага чалавека. Карыся, Кацярынка, старому, кланяйся і маладому, з паклонаў галоўка не баліць, стары і малы благаславіць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон). Трэба быць пакорлівым і далікатным у абыходжанні: «З паклону галава не баліць» (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). * Бо хоць кажуць, што з уклону не баліць галоўка, – не зважай: з ярма-прыгону выйшла гэта слоўка (Я. Колас. Будзь цвёрды). – Насовіч, с. 158: З паклону галава не баліць нікому. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык, касмыль). Праст. Калі нельга атрымаць ад каго-н. многае, то рады ўзяць хоць што-н. нязначнае. Гаворыцца пра каго-н. з непашанай. [Скарына:] У крайнім выпадку, калі пагодзімся дараваць доўг вялікаму князю, калі ён пагодзіцца на адкрыццё ў Маскве друкарні, у якой бы я мог рабіць кнігі як на
13 👁