Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çна не ў пашане былі вясёлыя справы. «З музыкі хлеб невялікі, а з гулякі – зусім ніякі», – гаварылі мае аднавяскоўцы. Цанілася чамусьці найболей тое, што здабывалася чорным мазалём, найперш працай на полі (І. Карэнда. Здумкі-згадкі). Стась спакойна бярэ пад бараду скрыпку і пачынае граць з астатнімі... Не думаўшы доўга, бацька адказаў сваёй прымаўкай хутчэй астатнім вясельнікам, чым яму: – Ну, з музыкі хлеб невялікі, а з гулякі – ніякі (У. Клімковіч. Капэла весялосці). Знае кошка, чыё сала з'ела. Гл. Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела. Знайшоў дурань чарапок і смяецца. Праст. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго ці таму, хто беспадстаўна радуецца чаму-н., смяецца. – Знайшоў дурань чарапок і смяецца, – з горкаю ўсмешкаю азваўся Пятро. – Слухаю вас, хлопцы, і дзіўлюся: чаму вы радуецеся?! – раптам, мяняючы тон, накінуўся ён: – Таму, што будуць вас біць шампаламі? (Я. Колас. Дачакаўся). З напасці не прапасці. Гл. Ад (з) напасці не прапасці. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. Страціўшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і бескарысна шкадаваць што-н. Сін.: Прапала кароўка, прападай і вяроўка; Прапаў конік, прападай і хамуток. [Жлукта:] Ці думаў я месяц таму назад, што чорт мяне загоніць сюды?.. Ну, як табе падабаецца пакой? [Клава:] А, ужо які ёсць. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (К. Крапіва. Мілы чалавек). Смешна і несур'ёзна гаварыць доўга цяпер пра раскулачванне. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (І. Мележ. Завеі, снежань). Тут, як кажуць, зняўшы галаву, па валасах не плачуць. Раз здарылася – няхай! Я да цябе ніколі з просьбамі не звяртаўся – першы раз (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). Вось тут і сказаў сваё кулямёт. Злосці было і ў яго, і ў тых, што па барознах бульбы перабягалі сюды. Пашчапалі крыжоў шмат. Было два мармуровыя помнікі – і тым дасталося. Дзе ўжо тут: зняўшы галаву, па валасах не плачуць (А. Кудравец. Сачыненне на вольную тэму). * [Баярын:] Калі што якое, маскавіты выкупяцца тваёй галавой перад манголамі. [Осцей:] Пасля галавы па валасах не плачуць, баярын. Здаецца, так гавораць на вялікай Русі (І. Чыгрынаў. Осцей – Альгердаў унук). – Янкоўскі, с. 189: Згубіўшы галаву, па валасах не плачуць; Рабкевіч, с. 83: Зняўшы голаў, па валасах не плачуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, несурёзна
9 👁
 ◀  / 696  ▶