Çдаль). – Вёска ж зноў уся заселена... Як і была... – Абы зямля, а людзі знойдуцца, – смяецца дзядзька. – З міру па нітцы, а голаму сарочка... То з Сібіру прыехалі, ведаеш, высылка некалі была, то іх выслалі... То з другіх сёл сёй-той перабраўся... (Б. Сачанка. Апошнія і першыя). Чакаць планавай камплектацыі тэлецэнтра раней, чым за пяцігодку, – справа безнадзейная, і Лапін стаў дзейнічаць па прынцыпе: з міру па нітцы – голаму кашуля (В. Блакіт. Уваскрасенне ўчарашняга дня). [Агата (кладзе на прылавак мануфактуру):] А мануфактуру адмярай так. (Бярэ метр, моцна нацягвае на яго матэрыял, адмярае.) Бач, колькі нацягнула. На метр тры сантыметры. Як кажуць, з міру па нітцы, а голаму кашуля. Ад прыбытку галава не баліць (С. Свірыдаў. Любіць не любіць...). * Увайшоўшы ў пакой, у якім былі накрыты сталы, усе былі ў захапленні. Ёсць што выпіць і закусіць. Румянцава не ўтрымалася: – Усёй грамадой па нітцы, голаму кашуля (І. Гурскі. Вецер веку). Са свету па нітцы, беднаму кашуля. Бадай гэтага прынцыпу прытрымліваліся асобныя і, дарэчы, зусім не бедныя работнікі сэрвісу (Вожык. 1983. № 2). Старшыня дазволіў браць салому з буртоў, дзе выбрана бульба. Дзякуй і за гэта. З кожнага па нітцы – беднаму кашуля (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Насовіч, с. 52: З міру па нітачцы, голаму сарочка; Федароўскі, с. 188: З міру па нітцы, то голаму рубашка; Прыказкі, кн. 1, с. 371: З міру па нітцы – голаму сарочка; З міру па нітцы, а голаму кашуля. З музыкі хлеб невялікі. Заробак у музыканта невялікі, незайздросны. Сін.: У музыкі хлеб невялікі, а спявакі маюць ніякі. Шосты год ужо [Юлік] жыве. Музыкай, вядома ж, не займаецца, і гэта яго больш за ўсё непакоіць... – З музыкі – хлеб невялікі... Пільнуйся свайго другога бацькі, дык ён цябе і тут, у вёсцы, выведзе ў людзі, без скрыпкі (А. Масарэнка. Юлік, айчым і ваўчанё). Аднойчы пан завітаў да бацькі і за невялікую плату прапанаваў вывучыць Цімоха на музыканта. Але бацька не дазволіў: з музыкі хлеб невялікі (У. Клімковіч. Цімохава скрыпка). – Прыказкі, кн.1, с. 163: З музыкі хлеб невялікі. З музыкі хлеб невялікі, а з гулякі – зусім ніякі. Кажуць з насмешкай і асуджэннем пра гультаёў. Раней казалі: з музыкі – хлеб невялікі, а з гулякі – ніякі. Прымаўка, відаць, устарэла напалову. Гультаям ва ўсе часы абы дзень да вечара пражыць, а там хоць певень не кукарэкай.. А вось музыкі сёння ў пашаноце. Дай бог кожнаму за месяц зарабіць, колькі яны зарабляюць за адно вяселле (В. Шырко. О, sancta simplicitas!). У родных Крывічах здаў
8 👁