ÇЗ мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане). З любімым чалавекам усюды добра, нават у цяжкіх умовах. Адной уцехай для нас была прыказка, што з мілым і ў шалашы рай. Затое сапраўдным раем здаўся нам пакой, які праз некаторы час атрымалі мы ў папоўскім доме (К. Крапіва. Ад маленства да сталасці). – Шкада, што ў ім [замку] жыць нельга, – сказаў Сцяпан. – З мілым і ў шалашы рай, – адказала яна [Мая] (І. Дуброўскі. Вялікая Мядзведзіца). – А вы тут доўга думаеце жыць?.. – спытаў Мікола ў Валі. – Пакуль нам няма дзе, – адказала яна. – З мілым рай і ў шалашы, – засмяяўся Вадзім (Л. Гаўрылкін. Прашу звольніць мяне). – Мілы, які ты смешны. А дзе ж мы жыць будзем? – Ты сказала «мілы». Дык жа з мілым і ў шалашы рай (М. Пянкрат. Шчасце маё). Людзі кажуць, што з любым і ў будане рай!.. Любы быў з ёю, быў яе, увесь да капелькі яе!.. (І. Кудраўцаў. Разгневаная зямля). – Неяк бы жылі, – ціха адказала Святлана. – З любым рай і ў будане... (А. Крыга. Порт прызначэння). – А куды мы едзем?.. – А мне ўсё адно, – адказала радасная, задаволеная Клаўдзя. – З мілым рай і ў будане (Б. Сачанка. Вялікі Лес). * – Хадзем жа! – Не магу. – Чаму? Адвагі мала. Далёкі свет, чужы... – А помніш, ты казала пра рай і ў шалашы? (А. Куляшоў. Песня аб слаўным паходзе). [Саладуха да Наташы:] Зажывём мы паціху... спакойна... Нашто нам тыя камяніцы?.. Колькі працы!.. Як гэта кажуць: з мілым і ў шалашы добра... (І. Гурскі. Свае людзі). Як захочаш смачна есці, жыць, не лічачы грашы, умудрышся спрытна несці, з мілым рай і ў гаражы! І нясеш, і весела ад любога несіва! (Р. Барадулін. Несуны). – Запазычанне з рускай мовы, куды выраз прыйшоў з народнай песні на словы паэта Н. М. Ібрагімава – аўтара «Рускай песні» (1815), дзе ёсць такія радкі: «Не ищи меня, богатый, ты не мил моей душе. Что мне, что твои палаты? С милым рай и в шалаше!» – БРС, т. 1, с. 200: З мілым рай і ў будане; Рабкевіч, с. 72: З мілым і ў шалашы рай. З міру па нітцы – голаму сарочка (кашуля). Ад усіх патроху – і атрымаецца нешта значнае, адчувальнае для каго-н. аднаго. Пра цесця ў інстытуце маладыя аспіранты гаварылі, што ён працуе па прынцыпу: з міру па нітцы і – голаму сарочка... (В. Гігевіч. Мелодыі забытых песень). Калі нічога не падкіне пляменнік Змітрок, то ягоны цесць, Маруцін бацька Дзям'ян, нешта прыстараецца... Ды і суседзі па рублю падкінуць. Недарма ж кажуць: з міру па нітцы – голаму сарочка (М. Гроднеў. Нязведаная
Дадатковыя словы
дзямян
11 👁