Ç– Рапановіч, с. 83: З добрым гаспадаром нажывешся, а з ліхім – гора набярэшся. З доўгага выбору лапці і аборы. Гл. За пераборы лапці і аборы. Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. Пра пагардлівыя адносіны да здрадніка. – А што ад яго хацець, – вымавіў Дзягцяр. – Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх (І. Гурскі. Чужы хлеб). – Прыказкі, кн. 2, с. 550: Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. Здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць. Пра супрацьлеглае стаўленне да здрадніка з боку чужых і сваіх. [Салдат:] Дазвольце спытаць. Што рабіць з гэтым чалавекам? [Ільзенвельдэ:] З гэтым... чалавекам? Расстраляйце тут жа, зараз, ля грэблі... Як кажа прымаўка гэтага народа: «Здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць» (У. Караткевіч. Млын на Сініх Вірах). – Федароўскі, с. 360: Здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць. З дужым не дужайся, з багатым не судзіся. Ужываецца як сцвярджэнне, што судзіцца з багатым – безнадзейная справа. Пачаліся суды. Ды даўно ўжо нехта разумны сказаў: з дужым не дужайся, з багатым не судзіся... (А. Якімовіч. Канец сервітуту). Сяляне вёскі Красны Бераг ужо даўно судзяцца з адміністрацыяй князя Радзівіла за сервітутную пашу. Апошнія капейкі выцягваюць з іх розныя дамарослыя адвакаты, але толку з гэтага няма... Не шкодзіла б успомніць тут усім вядомую прыказку: «З багатым не судзіся» (Я. Колас. На ростанях). З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца. [Стораж:] Я не суддзя, але наперад кажу, што з багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца. [Жонка:] Мы яго засудзім, наша крыўда відавочная. [Стораж:] Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ (У. Галубок. Суд). З дужым не бярыся, а з багатым не судзіся. – Баюся, мае даражэнькія, каб зусім мужа з дарогі не прагналі. З дужым не бярыся, а з багатым не судзіся... (А. Ус. За лесам – бярозавы гай). – Прыказкі, кн. 2, с. 353: З дужым не барыся, а з багатым не судзіся; З моцным не біся, а з багатым не судзіся; З дужым лепш не бароцца, а з багатым не судзіцца. Зерне падае (упала, кінута) не на камень. Функц. не зам. Павінны быць належныя вынікі пасля чыёй-н. парады, размовы, настаўлення, агітацыі і пад. Сахута зірнуў на гадзіннік і зразумеў, што савет зацягваецца, але на гэты раз ён не спяшаўся «закругліць» абмеркаванне. А можа, будзе нейкая карысць з гэтай раз
12 👁