Ç– Сцяшковіч, с. 646: На бяду і курыца заспявае. Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца. І бывалы чалавек можа памыліцца. Гаворыцца ў апраўданне чыйго-н. промаху, памылкі. Сін.: Конь на чатырох нагах, і то спатыкаецца. Што ж, я сапраўды памыліўся. Атрымалася, як у той прыказцы: «Здараецца, што і доктар ад жывата качаецца». Паспадзяваўся на сваю памяць, не заглянуў у запісы – вось і наблытаў (М. Ткачоў. Згуртаванасць). З дзявочай красы вады не нап'ешся. Дзявочая прыгажосць не самае важнае. Сін.: З красы не пап'еш расы. – Хвалю, сынок, хвалю, – падняўся з-за стала бацька, – была ў нас адна дачка Волечка, а цяпер ужо дзве... А пекная якая! – З дзявочай красы вады не нап'ешся! – уздыхнула маці (В. Шырко. Анатоль Мацвеевіч). * Змоў мне цяпер у князя Сямёна яго пляменніцу Соф'ю. Можа, хоць з роду русінскага мне Бог дзяцей дасць. Няхай сабе і прыгажэйшая Васіліса, ды з красы вады не піць. Хай маладзейшаму дастанецца (А. Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю). – Янкоўскі, с. 121: З дзявочае красы вады не нап'ешся. З добрага цеста добрая паляніца, а з добрай дзеўкі добрая маладзіца. Кажуць (праз супастаўленне з іншай з'явай) пра добрую маладзіцу з добрай дзеўкі. – Няўжо, Марыля, яна, статная і гожая, не вартая шоўку, аздобаў усялякіх? – Вартая, Усяслаў, – уздыхнула старая. – Але яна – не баярыня. Воява дачка. Ёй, як і нам усім, трэба ўсё сваё, простае. Іначай сапсуецца. З добрага ж цеста добрая паляніца, а з добрай дзеўкі добрая і маладзіца! (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). – Прыказкі, кн. 2, с. 12: З добрага цеста добрая паляніца, з добрай дзеўкі добрая маладзіца. З добраю жонкаю гора – паўгора, а радасць удвайне. Часцей ужываецца як парада маладому чалавеку пры выбары нявесты. – Мяне нябожчык бацька так вучыў: сенажаць агледзь, як раса абсохне, а дзяўчыну – на рабоце, – нібы між іншым сказаў Саўка. – З добраю жонкаю гора – паўгора, а радасць удвайне (І. Гурскі. Вецер веку). – Ліцвінка, с. 83: Калі добрая жонка, то гора напалову, а радасць удвая. З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся. Ад паводзін, якасцей гаспадара, кіраўніка, начальніка вельмі многае залежыць. З добрым гаспадаром, сынок, нажывешся, з дрэнным гора набярэшся. Не было ў нас наверсе гаспадароў. Схамянуліся, ды баюся – пазнавата (В. Шырко. Хай людзі бачаць
Дадатковыя словы
зявай, напешся, папеш, софю
6 👁