Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Çмалы дождж бывае (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). – Ну, цябе не судзяць... Ды і іх не стануць, – супакоіў Пярэмскі. – З вялікага грому – заўсёды малы дождж (А. Асіпенка. Непрыкаяны маладзік). [Насця:] Яна ж ужо ўсё сказала, што ёй трэба было. [Нюша:] А я чакала большай навальніцы. [Федзя:] А гэта заўсёды так: з вялікага грому – малы дождж! (В. Зуб. Злавацца не трэба). – Насовіч, с. 51: З вялікага грому часам малы дождж бываець; Ляцкі, с. 13: З вялікага грому малы дождж. З вялікае хмары малы дождж. 1. Гаворыцца ў прамым сэнсе, ў дачыненні да хмары і да дажджу. – Хіба не бачыш, што хмара насоўваецца? – Нічога, не бойся, – дражніцца з сястрою брат. – Не з цукру, не размокнеш. А ты забылася, што з вялікай хмары малы дождж? (А. Бутэвіч. Апошняе ігрышча). 2. Якая-н. справа, шумная, гучная напачатку, часам завяршаецца нікчэмнымі вынікамі. Сін.: З вялікага грому малы дождж бывае. Другім рэйсам паехалі, мо паспеюць да цёмнага... Казаў шафёр – многія вярхі пацярэблены ўжо, пабраны. На сухастой давялося націскаць. – З вялікае хмары малы дождж... А дзень канчаецца ўжо (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Хто на многае спадзяецца, таму мала ўдаецца. Няйначай як у прыказцы: «З вялікае хмары малы дождж» (В. Рагаўцоў. Хто на многае спадзяецца). – Прыказкі, кн. 1, с. 53: З вялікае хмары малы дождж. З вялікае хмары малы дождж. Гл. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. Згода будуе, а нязгода руйнуе. Пра непасрэдную залежнасць парадку, дабрабыту і пад. ад адносін паміж людзьмі ў сям'і, калектыве і г.д. Надзея на аднаўленне сямейных адносін з Валяй згарэла ў першы дзень яго вяртання на радзіму, і цяпер ён [Конак] не ведаў, што рабіць са сваім раскіданым гняздом. Згода будуе, а нязгода руйнуе. Яму выпадала жыць на руінах (І. Карэнда. Воплаўская госця). Бачыш, Альбінка, усё ўладкоўваецца, праз год заручымся, а там і вяселле зладзім. Няхай не адыдуць ад нас любоў, згода. Недарма людзі кажуць, што згода будуе... (М. Віж. Лабірынт). – Янкоўскі, с. 120: Згода дом будуе, нязгода – руйнуе. З гора і курыца заспявае. Бяда, гора змушаюць чалавека на што-н. незвычайнае. – Прыйсці то ты прыйшоў на гатовае, толькі ці прымем мы цябе, як быўшага манаха... – Людцы мае! Ды то ж было пры старым прыжыме. Я, можна сказаць, даўно ўжо не веру ў рэлігію... А што ў маладосці было, дык то ж, каб на яго немач! З гора, кажуць, і курыца заспявае (В. Каваль. Шчасце Сілівея Зязюлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
12 👁
 ◀  / 696  ▶