Çка. Перастарка). [Ірына:] Ах, Сярожа, Сярожа!.. Цяпер усе хлопцы пасля арміі ў горадзе застаюцца. Я і падумала. Значыць, праўду кажуць: з вачэй далоў і з сэрца вон (М. Матукоўскі. Наследны прынц). Вось і адплата! Не хочуць успамінаць. З вачэй далоў і з сэрца вон... А, бывала ж, гарнуліся, кляліся ў вернасці, віншавалі з перамогай (А. Асіпенка. Лабірынты страху). – Прыказкі, кн. 2, с. 470: Як з вачэй, то і з думкі; Абы з воч, дык і з памяці проч. Зверху міла, а ўсярэдзіне гніла. Пра неадпаведнасць вонкавага выгляду і сутнасці чаго-н. Калі сатыра перад Днепрабудам апынецца, дык у яе і душа ў пяткі. Не яе гэта спажыва. Вось калі зверху міла, а ўсярэдзіне гніла, калі яно і вялікае і моцнае здаецца, а ўсярэдзіне збуцвела, гэта для сатыры самы раз, тут ёй ёсць чым пажывіцца (К. Крапіва. Што мне рупіць). Зверху шоўк, а ўсярэдзіне шчоўк. Кажуць пра няўмелага або някемлівага чалавека, які любіць модна, прыгожа прыбірацца. Іншая вясковая дваццаць гарадскіх за пояс заткне. Яна табе і вышывае, і шые, і ў полі робіць... Адна назва – гарадская. Зверху шоўк, а ўсярэдзіне шчоўк (М. Лупсякоў. Драбяза). – Насовіч, с. 87: На пузе шоўк, а ў пузе шчоўк; Янкоўскі, с. 310: На пузе шоўк, а ў пузе шчоўк. З воч далоў і з сэрца вон. Гл. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. З выбірачкі выбераш гарачку, а калі з раду, то нуду. Гаворыцца неадабральна пра капрызнага, пераборлівага чалавека, якога чакае пройгрыш, няўдача. Сін.: За пераборы лапці ды аборы. Маці не баялася, што дачка не выйдзе замуж, застанецца ў дзеўках. Але яна, як і ўсе маці, трывожылася за яе. «Замуж замужу рознь. З выбірачкі выбераш гарачку, а калі з раду, то нуду», – любіла паўтараць старая Гарабініха, Клаўдзіна маці (У. Навумовіч. Такое бывае аднойчы). – Прыказкі, кн. 2, с. 30: За перабірачку выбераш гарачку. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. Якая-н. справа, шумная, гучная напачатку, часам завяршаецца нікчэмнымі вынікамі. Сін.: З вялікае хмары малы дождж (у 2 знач.). – Што скажаш, Янка: хораша, утульна, спакойна тут! – сказаў, азіраючыся навакол, Лабановіч. – Што хораша, то хораша, але не гэта я спадзяваўся пачуць ад цябе, – заўважыў Янка: – Выходзіць, з вялікага грому малы дождж! (Я. Колас. На ростанях). [Бандарчык:] Слава пра наш калгас грыміць на ўсю вобласць. [Здаравеня:] Грыміць, брат, грыміць. Толькі з вялікага грому часамі
8 👁