Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Ç– Янкоўскі, с. 189: Зваранай рыбе вада не патрэбна. З ваўкамі жыць – па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць. Жывучы ў пэўным асяроддзі, чалавек мусіць прыстасоўвацца да яго, рабіць так, як і тыя, з кім ён жыве. Сін.: Трапіў у вараны, крычы, як яны. Дзе дзецца ад усяго гэтага [прагавітага і агіднага]? Ці плюнуць на ўсё, адрачыся ад усяго ды ісці ў свет, шукаць сабе працы і людскога жыцця, ці змагацца з усім гэтым (але якім чынам?), ці, нарэшце, махнуць на ўсё рукой, рабіць па прыказцы «з ваўкамі жыць, па-воўчы выць» (К. Крапіва. Мядзведзічы). Цётка Марыя і цётка Надзя насілі зорою, падзялілі нягоды вайны нароўні з мужчынамі. Забівалі? Магчыма. «З ваўкамі жыць, па-воўчы выць» (А. Тарановіч. Яны). [Артур:] Толькі дурні могуць аддаць такую інфармацыю задарма. А мы з табой не дурні. І яны гэта добра ведаюць. З ваўкамі жыць – па-воўчы выць (М. Матукоўскі. Калізей). Але ж гэта глупства, цяпер жа не тое. З ваўкамі жыць – па-воўчаму выць. Але хто ж воўк, дзе хаваецца гэтая воўчая злосць, у каго ж гэты лёскат воўчых зубоў. Дзе ваўкі, дзе іх воўчыя зубы? (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). Я адзін чужы сярод уркаганаў. Як яно будзе? Вырашыў: з ваўкамі жыць, па-ваўчынаму выць (С. Грахоўскі. Зона маўчання). Быццам яму, Петраку, вялікая радасць піць з ім [Гужам] гарэлку, прыслужваць ды яшчэ слухаць яго знявагі? Але калі хочаш жыць, мусіш трываць не такое. З ваўкамі жыць – па-ваўчынаму і выць (В. Быкаў. Знак бяды). * Прыйшлося б і Гарыдаўцу тады быць спіцай толькі ў нечым калясе. Баяўся гэтага Гарыдавец, але, калі пайшоў, здружыўшыся, у лес з ваўкамі – па-ваўчынаму і вый (М. Танк. Янук Сяліба). Тут толькі пакажы слабасць, дык цябе адразу з'ядуць, бо навокал ваўкі, каб з імі жыць, трэба па-воўчаму выць... (І. Шамякін. Гандлярка і паэт). Меў Міхед вялікі вопыт, мог з ваўком па-воўчы выць (А. Астрэйка. Прыгоды дзеда Міхеда). – Прыказкі, кн. 2, с. 467: З ваўкамі жыць – па-воўчу выць; Сярод ваўкоў жыць – па-воўчу і выць. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. Каго не бачыш, таго і забываеш, пра таго і перастаеш думаць. Ваяк не судзіць Насця строга, і ім даруецца віна. Такіх выпадкаў мімалётных, нязначных стрэч, пустых, як сон, у жыцці налічыцца мільён, іх час праносіць беззваротна паводле прыказкі журботнай: «З вачэй далоў – і з сэрца вон» (Я. Колас. На шляхах волі). Каб Сяргей увесь час быў дома, дык яна б [Волька] і не падумала пра Чыгараўца. Мусіць, праўда ў той прыказцы гаворыцца: «З воч далоў і з сэрца вон» (Р. Сабален
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброю, зядуць
9 👁
 ◀  / 696  ▶