ÇНу, за гэта я не магу ручацца. За што купіў, за тое і прадаю (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). – Думаеш, пра Анціпа Партаса я выдумаў? – стараўся апраўдаць сябе Архіп Архіпавіч. – Далібог, не. А, казаў той, за што купіў, за тое і прадаю... (І. Сіняўскі. На паляванні). – Што скажаш? – прыпыніўся надзьмуты, чырвоны ад злосці Корсак. – Праўда, за што купіў, за тое і прадаю: бальшавікі арыштавалі Аўсяніка (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Пры чым тут я? За што купіў, за тое прадаў (В. Каваленка. Падвышанае неба). – Цыц! Ты пры сваім розуме ці што? «Грушы тваёй работа». Мы з ёй разам, калі хочаш знаць, шукаем злачынцу... – Ну тады не ведаю... За што купіў, за тое і прадаў. Людзі і так баюць. Не сам жа прыдумаў (В. Ткачоў. Дрэва...). – Насовіч, с. 48: За што купіў, за тое й прадаў; Ляцкі, с. 12: За што купіў, за тое й прадаў. З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца. Гл. З дужым не дужайся, з багатым не судзіся. Збоку заўсёды лепш відно. З пазіцыі старонняга, незацікаўленага чалавека лепш разумеецца, усведамляецца што-н. Калі пачынаецца сумненне – гэта страшна... А можа, і я – сапраўды не я: збоку ж, кажуць, заўсёды лепш відно. Але з боку сябе Купала бачыць Луначарскага, Карскага, Чарвякова, Коласа, Замоціна (А. Лойка. Як агонь, як вада). – Прыказкі, кн. 2, с. 481: Збоку лепей відно. Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Шкадлівага, прагавітага чалавека чакае пакаранне. Скажам, чалавек, па сваёй прагавітасці або празмернай цікаўнасці, улез не ў сваю справу. За гэта ён пакараны. Гэта з'ява выклікае ў нас прыказку, скажам, такую: «Збродлівай кошцы хвост уцінаюць» (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Унучак заўважыў, як яна абдымалася з гэтым «супрацоўнікам» на балконе. Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Чаму Іван так цацкаўся з ёй – невядома. Сынка свайго – школьніка, мабыць, шкадаваў, таму і не разводзіўся (С. Лобач. Пажывём для людзей). – Насовіч, с. 48: Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Зваранай рыбе вада не патрэбна. Гаворыцца як папярэджанне не рабіць што-н. недарэчнае. [Багдан:] Захапілі мы дзядзінец, як ты нам загадаў. Разбілі і знішчылі ўсё дашчэнту. Усіх пусцілі пад меч. А гэтую ляльку... да цябе прывязлі. Рабі з ёю, што хочаш, твая воля! [Машэка:] Развязаць!.. [Сымонка развязвае Ганцы рукі.] [Багдан:] Дарма! Не варта гэтага рабіць, Машэка. Нашто ёй воля? Зваранай рыбе вада не патрэбна! (В. Вольскі. Машэка
Дадатковыя словы
зява
12 👁