ÇРудабельская рэспубліка). У народзе гавораць: «Захочаш ударыць сабаку – палку знойдзеш». Сапраўднае валоданне мовай прыходзіць па-сапраўднаму тады, калі вучань адчуе практычнае значэнне яе (Я. Ермаловіч. Сіняя птушка). Захацеўшы сабаку выцяць (ударыць), палку (кій) знойдзеш. – Хіба каб дзе спыніцца пагрэцца... – Дзе ж ты тут пагрэешся? – Захацеўшы сабаку выцяць, дык кія знойдзеш (К. Чорны. Вясна). [Іванчанка:] Гэта ж не блізка. Як жа ты дарогу знайшла? [Люба:] Захацеўшы сабаку ўдарыць, палку знойдзеш (А. Кучар. Заложнікі). Калі захочаш сабаку выцяць, то кій знойдзеш. – Алеся, ты тут? – крычала з-пад хаты маладым голасам прысадзістая дзеўка ў малінавай вязанай хустцы. – Го, тут!.. – Газы пазыч. – А ці ёсць там у саміх? – Калі захочаш сабаку выцяць, то кій знойдзеш... (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Янкоўскі, с. 189: Захацеўшы сабаку выцяць, кія знойдзеш; Прыказкі, кн. 1, с. 206; кн. 2, с. 485: Як захочаш выцяць сабаку, дык і кій знойдзеш; Хто хоча сабаку ўдарыць, той кій найдзе. За чужое лычка раменьчыкам плацяць. Гаворыцца пры выпадку, калі за чый-н. дробязны ўчынак сурова караюць іншага чалавека, невінаватага. – Гаспадар Пархімчык, –упоцемках звярнуўся да знаёмага селяніна Барыс, – Бог да вас літасцівы таксама. – Гэта сёння, а што заўтра будзе? – і ўздыхнуў: – За чужое лычка раменьчыкам плацяць (В. Якавенка. Пакутны век). – Раманаў, с. 296: За чужое лычка сваім рамушком заплаціш; Насовіч, с. 45: За лычка рамушком плаціцца (з такім паясненнем: «Пазычаная сапсаваная або згубленая рэч адкуплена павінна быць новаю»); Прыказкі, кн. 2, с. 440: Узяўшы чужое лычка, аддасі рамяшком (рамянцом); Лычка ўкрадзь, раменьчыкам заплаціш; За чужое лыка аддасі свой раменьчык; За чужое лычка згубіш свой рамушок; За чужое лычка сваім рамушком не расплацішся. За чужой шчакой зуб не баліць. Чужая бяда не адчуваецца, здаецца не такой сур'ёзнай, як свая. Сін.: Чужая болька не баліць; Чужую бяду рукамі развяду. А ты не падумаў, што падставіў мяне пад абух? Ад замка толькі адзін ключ. І ён у мяне. Што, за чужой шчакой зуб не баліць? (А. Шлег. Сталінскія «байструкі»). За што купіў (купіла), за тое і прадаю (прадаў, прадала). Паўтараю тое, што чуў. Кажуць, калі не ручаюцца за дакладнасць паведамлення. [Касперскі:] Не можа быць!.. [Лучыніна:] За што купіла, за тое прадаю... Прыехаў старшыня савета з раёна, расказваў... (І. Гурскі. Хлеб). – А можа, хлусіць ваша знаёмая
Дадатковыя словы
сурёзнай
7 👁