Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÇНу, так я і думала. Проста, дай папытаюся, кажу сабе. За спрос не б'юць у нос... (В. Іпатава. Вузялок Святагора). – Ці прадаецца зруб? – паглядзела запытальна на мужа жонка. – Дый ці дазволяць там, у вёсцы, дачу табе мець? – Трэба паспрабаваць, – вырвалася ў Архіповіча. – За спрос, кажуць, не б'юць у нос (Б. Сачанка. Зруб). Я і сам не сляпы – бачу [што хлеў вось-вось разваліцца]. Паехаў у Глініцы, там лясніцтва, авось памогуць. Як той казаў: за спрос не б'юць у нос (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). – Бачыў я тыя катэджы... З нашымі грашыма нас туды й блізка не падпусцяць. – А ты ўсё ж пацікаўся... За спрос не б'юць у нос (А. Масарэнка. Паточная лінія). – Прыказкі, кн. 1, с. 469: За спрос не б'юць у нос. За спрос платы не бяруць. За зварот да каго-н. з пытаннем, просьбай не павінны крыўдзіцца. Сін.: За спрос не б'юць у нос. [Калібераў:] Ну, а як жа ты, Гарошка, да ўборачнай падрыхтаваўся? За колькі дзён думаеш выканаць хлебапастаўкі? [Гарошка:] Вось таму, Сцяпан Васільевіч, я і заехаў да вас. Прасіць буду. Вельмі буду прасіць. [Калібераў:] За спрос платы не бяруць (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). – Шкраба, с. 88: За спрос платы не бяруць. Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е. Гл. Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е. За сытага і вош не зачэпіцца. Гл. За гладкага (сытага) і вош не зачэпіцца. Захацеўшы сабаку выцяць, палку знойдзеш. Гл. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) – палку (кій) знойдзеш. Захочаш павесіцца, то знойдзеш вяроўку. Праст. Калі захочаш дасягнуць чаго-н., то дасягнеш. Звычайна гаворыцца з неадабрэннем пра што-н. адмоўнае, недапушчальнае, забароненае і пад. Сін.: Захочаш сабаку выцяць – палку знойдзеш. Быццам менш сталі гнаць. І ўсё ж зацятыя выпівохі знаходзілі гарэлку. Нібыта і не варыў ніхто, і ў крамах п'яніцам не адпускалі – усё роўна хадзілі пад хмелем. Праўду кажуць: захочаш павесіцца, то знойдзеш вяроўку (В. Шырко. Сцяжына да людзей). Захочаш сабаку выцяць (ударыць) – палку (кій) знойдзеш. Калі захочаш дасягнуць чаго-н., то дасягнеш. Сін.: Захочаш павесіцца, то знойдзеш вяроўку. – Так што, Іване, дабывай стрэльбу. А як, падумай. За Пцічою легіянеры стаяць, па сёлах шастаюць, часам адстаюць ад абозаў. Папалюй за каторым, от і карабін... – Яно праўда. Захочаш сабаку выцяць – палку знойдзеш (С. Грахоўскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, пяніцам, разабе
7 👁
 ◀  / 696  ▶